Сцяг Нядзеля, 29 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 сакавіка 2022, 12:28

Фінал адбору на конкурсы "Славянскага базару" пройдзе ў Оршы 19 сакавіка

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі праводзіць фінал нацыянальнага адбору да конкурсаў XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Фінал нацыянальнага адбору да XXXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2022" і ХХ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2022" пройдзе 19 сакавіка ў Оршы на базе Палаца культуры ў фармаце гала-канцэртаў.

"18 сакавіка плануецца заезд удзельнікаў у Оршу і папярэднія рэпетыцыі, 19 сакавіка ў 12.00 - канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу і ў 17.00 - канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні з удзелам папулярных артыстаў эстрады", - расказалі арганізатары.

Змагацца за права прадставіць Беларусь на знакамітым форуме будуць два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы. Прамая трансляцыя мерапрыемстваў будзе арганізавана Белтэлерадыёкампаніяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі