Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дзве карціны Крэменя з'явяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі

Культура 10.01.2019 | 14:23
Фота пасольства Беларусі ў Швейцарыі
Фота пасольства Беларусі ў Швейцарыі

10 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзве карціны знакамітага мастака прадстаўніка Парыжскай школы жывапісу Пінхуса Крэменя папоўняць калекцыю беларускіх майстроў Манпарнаса Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі.

Выкананыя алеем на палатне "Нацюрморт з яблыкамі і букетам кветак" (1930-я гг.) і "Гарадскі пейзаж" (1920 год) стануць першымі работамі Пінхуса Крэменя ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Карціны ўжо дастаўлены ў Мінск.

Прэм'ера гэтых твораў у галоўным мастацкім музеі краіны чакаецца вясной пасля нязначных рэстаўрацыйных работ. Абедзве карціны Крэменя былі набыты на аўкцыёне. За сваю гісторыю не раз мянялі ўласнікаў, пабываўшы ў прыватных калекцыях у Францыі, Японіі, ЗША.

Вяртанне карцін у Беларусь стала магчымым дзякуючы намаганням швейцарскага бізнесмена Клода Шыфмана і ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна, пры падтрымцы якога ўжо ўдалося вярнуць твор Міхаіла Кікоіна і адразу тры карціны Надзі Хадасевіч-Лежэ.

Пінхус Крэмень нарадзіўся 28 ліпеня 1890 года ў мястэчку Жалудок Лідскага павета Віленскай губерні - цяпер гэта гарадскі пасёлак Жалудок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пасябраваў з Суціным і Кікоінам. Творы Пінхуса Крэменя прадстаўлены ў музейных і прыватных зборах Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Ізраіля, Расіі і іншых дзяржаў.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Швейцарыі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Правілы нарыхтоўкі бярозавага соку Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў. Дыяметр дрэва пры падсочцы - не меншы за 20 см.