ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 верасня 2021, 09:47

Дзённікі талент-шоу X-Factor пачнуць выходзіць з 25 верасня на "Беларусь 1"

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" 25 і 26 верасня выйдуць першыя вялікія выпускі тэматычных дзённікаў прэм'ернага музычнага праекта "X-Factor у Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Падрыхтоўка буйнейшай эфірнай падзеі тэлесезона 2021/2022 на фінішнай прамой - праз некалькі тыдняў Белтэлерадыёкампанія прадставіць першы сезон папулярнай франшызы. Канкурсанты, а гэта амаль трыста яркіх і таленавітых чалавек з усіх куткоў краіны, падзяліліся са здымачнай групай сваімі асабістымі гісторыямі і сустрэліся твар у твар с зорнымі настаўнікамі - Русланам Аляхно, Вольгай Бузавай, Сяргеем Саседавым і Сяргеем Пархоменкам (Сярога). Тыя, хто пачулі запаветныя "так" у адказ на свае выступленні, прайшлі інтэнсіўную і разнапланавую падрыхтоўку да вялікай сцэны ў трэніровачным лагеры праекта, выконваючы творчыя заданні на выбыванне. Хто са шчасліўчыкаў дакажа аўтарытэтным настаўнікам і тэлегледачам, што дастойны звання першага беларускага X-Factor, стане вядома ў прамым эфіры ў снежні", - расказалі ў прэс-службе.

Аб тым, што засталося за кадрам насычаных здымак першага беларускага шоу-праекта X-Factor, раскажуць відэадзённікі ў эфіры "Беларусь 1" і на афіцыйным YouTube-канале шоу XFactorBelarus, а ўжо ў гэтыя выхадныя ў 20.25 гледачоў чакаюць два вялікія спецвыпускі.

Прэм'ера шоу-праекта "X-Factor у Беларусі" адбудзецца 9 кастрычніка на "Беларусь 1". Убачыць закуліссе творчай кухні, даведацца пра ўсе падрабязнасці цяпер можна ў афіцыйным акаўнце ў Instagram @xfactorbelarus, на YouTube-канале XFactorBelarus і ў іншых сацсетках. Аб праекце расказваюць таксама ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін, у ранішняй праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" і ў эфіры каналаў Беларускага радыё.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі