Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 мая 2020, 19:29

Дзеячы культуры ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

4 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Супрацоўнікі ўстаноў культуры сёння ў час акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!" ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску і ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў адзначыў, што "пастаяць каля Вечнага агню і ўспомніць тых, хто аддаў жыццё за тое, што мы цяпер маем, - гэта не проста прыгожы жэст, гэта парыў душы". "Некаторы час з-за рэстаўрацыі манумент Перамогі быў недаступны для наведвання, але цяпер ён яшчэ больш уражвае сваім хараством і мужнасцю", - дадаў ён.

На думку прарэктара па выхаваўчай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Пятра Дударэнкі, Дзень Перамогі - гэта перш за ўсё даніна памяці тым выпрабаванням, праз якія давялося прайсці нашаму народу. "Упэўнены, без гэтай памяці мы можам многае страціць у сучасным жыцці. Гэта свята трэба адчуць, гэта галоўнае", - сказаў ён.

На тое, што нельга забываць глыбокі сэнс Дня Перамогі, звярнуў увагу і генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Нікіта. Ён таксама расказаў аб рабоце Белдзяржфілармоніі ў цяперашніх умовах. "Мы прадаўжаем рэпеціраваць, але толькі дыстанцыйна. Як толькі эпідэмія пойдзе на спад, мы тут жа прадставім гледачу цудоўную праграму ад усіх нашых калектываў", - паабяцаў гендырэктар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі