Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 лістапада 2018, 19:55

Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будслаўскі фэст унесены ЮНЕСКА ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сёння ў ходзе 13-й сесіі аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)" у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва", - расказалі ў прэс-службе. Сесія камітэта праходзіла ў сталіцы Маўрыкія Порт-Луі.

Будслаўскі фэст - гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці, урачыстасць, якая адбываецца ў атмасферы ўсеагульнай павагі і дружбы, аб'ядноўвае розныя групы людзей, незалежна ад іх рэлігійных поглядаў, сацыяльнага статусу і гендарных адрозненняў. Уключэнне беларускага элемента ў спіс ЮНЕСКА стала вынікам шматгадовай сумеснай работы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў пры шырокім удзеле мясцовых органаў улады і супольнасцей, няўрадавых арганізацый і экспертаў.

У 2009 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо быў уключаны беларускі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны - святочны калядны абрад "Калядныя цары" ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 2018 годзе Беларусь таксама накіравала на разгляд камітэта ЮНЕСКА прапанову аб уключэнні "Веснавога абраду "Юраўскі карагод" у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята камітэтам на 14-й сесіі ў снежні 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі