Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 красавіка 2020, 11:17

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей стварае відэаэкскурсіі па сваіх філіялах

6 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей працуе над стварэннем відэаэкскурсій па сваіх філіялах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар музея Аляксей Міцюкоў.

На YouТube-канале музея ўжо размешчана першая відэаэкскурсія. Яе працягласць крыху менш як дзве гадзіны. За гэты час гледачам прапануюць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй абласнога краязнаўчага музея. Таксама ёсць відэа з музея "Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей". Хутка ў гледачоў будзе магчымасць віртуальна пабываць яшчэ ў трох філіялах - мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці, "Бярэсці" і "Камянецкай вежы".

Акрамя таго, на гэтым YouТube-канале плануюць запусціць серыю відэасюжэтаў аб найбольш цікавых і каштоўных экспанатах краязнаўчага музея і яго філіялах. "Хочам выбраць у кожнай экспазіцыйнай зале па 2-3 прадметы і расказаць пра іх. Напрыклад, гэта можа быць скарб рымскіх дэнарыяў, каменныя ідалы Х стагоддзя, у "Бярэсці" - непасрэдна раскоп, грэбень з кірылічнай азбукай, шахматны кароль. У музеі "Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей" кожная зала, як асобны скарб, таму што там знаходзяцца ўнікальныя творы мастацтва. Зрэшты, кожнаму нашаму музею ёсць чым пахваліцца", - падкрэсліў Аляксей Міцюкоў.

У фондах філіялаў Брэсцкага абласнога музея захоўваецца больш за 175 тыс. экспанатаў. "Вядома, лепш іх убачыць ужывую, чым на экране камп'ютара. Але віртуальная экскурсія дае магчымасць паказаць багацце нашых фондаў і прыцягнуць у экспазіцыйныя залы новых наведвальнікаў", - лічыць дырэктар музея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі