Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Больш як 30 чалавек прэтэндуюць на ролю вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018"

Культура 16.08.2018 | 17:44

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 беларусаў прэтэндуюць на ролю вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018". Праслухоўванне прэтэндэнтаў адбылося сёння ў Белтэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Самым юным прэтэндэнтам 10 гадоў, самаму старэйшаму - 36. Вывучаны тэкст на англійскай мове для журы дэкламавалі як вядомыя медыйныя персоны, так і юныя таленты, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў кастынгу.

Патрабаванні да кандыдатаў агучыў журналістам старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. "Важна харызма, энергетыка, добрая англійская мова. Вядучых мы шукалі па ўсім свеце. Усяго паступіла больш за сотню заявак, у тым ліку некалькі з ЗША і Украіны, але на праслухоўванні прысутнічаюць больш за 30. Сярод іх ёсць шмат вядомых людзей у медыйным свеце, ёсць не вельмі вядомыя, але вядомасць не дае ім ніякай перавагі. Мы спецыяльна запрасілі ў журы рэжысёра-пастаноўшчыка Гордана Банела, які не ведае, хто з гэтых людзей папулярны вядучы, а хто аматар. Рашэнне мы будзем, вядома, прымаць калегіяльна, але ён павінен выказаць сваё меркаванне", - адзначыў Іван Эйсмант.

Пры гэтым пакуль няма канчатковага рашэння, колькі вядучых, якога ўзросту і ў якім складзе выйдуць на сцэну міжнароднага песеннага конкурсу. Выбар будзе зроблены пасля праслухоўвання, аднак і сёння арганізатары чакаюць прапаноў ад дастойных весці гэта свята песні.

Паспрабаваць сябе ў ролі вядучых вырашылі Руслан Асланаў, Хелена Мерааі, Надзея Місякова і пераможца 2005 года Ксенія Сітнік, якія прадстаўлялі Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" ў розныя гады. Тэлевядучыя Яўген Перлін, Дзмітрый Кахно, Алена Цішкевіч таксама прэтэндуюць на ролю вядучых міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу.

Канчатковы выбар будзе зроблены праз некалькі тыдняў.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.