Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 мая 2020, 12:39

"Белкніга" праводзіць кніжныя выстаўкі-продажы да 75-годдзя Вялікай Перамогі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў сетцы кніжных магазінаў ААТ "Белкніга" арганізаваны кніжныя выстаўкі-продажы, прысвечаныя тэме Перамогі. Кнігі ўпрыгожаны імправізаванай стужкай з сімволікай акцыі "Беларусь памятае". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

"З 1 красавіка ў некаторых кніжных магазінах сеткі праводзіцца акцыя "Чытаем дзецям пра вайну". Кожнаму пакупніку, які купіў літаратуру аб Вялікай Айчыннай вайне на суму ад Br30, уручаецца падарунак - цудоўная кніга "Детство в военной пилотке", - расказалі ва ўстанове.

Не пакінуты без увагі і галоўныя героі свята. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, прыраўнаваным да іх (пры прад'яўленні пасведчання), ва ўсіх кніжных магазінах сеткі з 6 па 12 мая і з 1 па 7 ліпеня будзе прадастаўлена скідка 10 працэнтаў на ўсе пакупкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі