Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 красавіка 2021, 11:34

"Беларуская энцыклапедыя" выпусціла кнігу аб прыродзе Бярэзінскага біясфернага запаведніка

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга "Дивный мир природы Березинского биосферного заповедника" з серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя" выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

"На Зямлі ёсць цудоўныя некранутыя тэрыторыі, якія называюцца запаведнікамі. Прырода ў іх захавалася практычна ў некранутым выглядзе, такой, якой яна існавала сотні і тысячы гадоў таму. Адной з такіх унікальных мясцін, якую яшчэ называюць жамчужынай Паазер'я, - Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку - прысвечана навінка нашага выдавецтва", - расказалі ў "Беларускай энцыклапедыі".

Гэты рэзерват, які размясціўся ў Мінскай і Віцебскай абласцях, з'яўляецца старэйшай у Беларусі ахоўнай тэрыторыяй самага высокага рангу. У 2025 годзе прыродаахоўнай установе споўніцца 100 гадоў. "Такі дзяржаўны прыродны запаведнік у нашай краіне толькі адзін. Убачыць яго прыгажосць можна не толькі наведаўшы ўнікальную тэрыторыю, але і пагартаўшы кнігу "Дивный мир природы Березинского биосферного заповедника", - адзначылі ў выдавецтве.

"Багатая прыродная спадчына Бярэзінскага запаведніка, захаванасць, таямнічасць і прыгажосць некранутай прыроды прыцягваюць сюды нямала турыстаў. Але далёка не ўсе маюць магчымасць наведаць яго. З дапамогай гэтай кнігі кожны жадаючы зможа прыадкрыць таямнічую заслону, пабачыць звяроў і птушак, палюбавацца грыбамі і раслінамі", - звярнула ўвагу старшы навуковы супрацоўнік запаведніка, аўтар выдання Настасся Рыжкова.

Кніга азнаёміць як з добра вядомымі жыхарамі беларускіх лясоў, балот і рэчак, так і з рэдкімі прадстаўнікамі флоры і фаўны. Чытачоў чакаюць не толькі цікавыя факты, выкладзеныя даступнай і займальнай мовай, але і цудоўныя фатаграфіі - вялікія, яркія і маляўнічыя.

У серыі "Беларуская дзічая энцыклапедыя" таксама выйшлі выданні: "Эти невероятные плоды. Плодово-ягодные и орехоплодные культуры", "Такие разные овощи", "Растения, которые нас приручили. Зерновые и зернобобовые сельскохозяйственные культуры", "Зеленые лекари. Дикорастущие лекарственные растения Беларуси", "Животные леса. Насекомоядные Беларуси", "Адкрыцці стагоддзяў", "Память бережно храним. Великой Победе посвящается", "Опасные соседи. Дикорастущие ядовитые растения Беларуси". Дзіцячыя энцыклапедычныя выданні адрасаваны школьнікам сярэдніх і старшых класаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзівосным светам прыроды і гісторыяй Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі