Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2019, 17:01

Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці культурнага супрацоўніцтва - Бондар

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага культурнага супрацоўніцтва, заявіў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар на трэцім пасяджэнні камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія гады развіццё беларуска-кітайскіх адносін актывізавалася ва ўсіх сферах. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, нашы дзяржавы пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - падкрэсліў Юрый Бондар. - Так, у бягучым годзе амаль 800 студэнтаў з КНР будуць атрымліваць адукацыю ў сценах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў".

Міністр культуры адзначыў, што важнае значэнне для актывізацыі беларуска-кітайскіх адносін мае развіццё палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні і дружалюбныя адносіны лідараў дзвюх краін - Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Кітая Сі Цзіньпіна.

Юрый Бондар нагадаў, што прайшлі два сумесныя пасяджэнні камісіі: у кастрычніку 2015 года ў Мінску і ў маі 2017-га ў Пекіне. Важным крокам на шляху развіцця двухбаковых культурных сувязей стала падпісанне плана супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і турызму КНР на 2019-2022 гады, якое адбылося ў Пекіне ў лістападзе 2018 года ў час трэцяга пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта.

"Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем дынамічна развіваецца і ўключае ў сябе мноства цікавых і змястоўных гуманітарных праектаў", - рэзюмаваў міністр.

Чацвёртае пасяджэнне камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве адбудзецца ў Кітаі ў 2021 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі