Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 жніўня 2020, 18:13

"Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння дзеячаў савецкай і беларускай культуры

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусь 3" пакажа тэматычныя кінафільмы і дакументальныя праекты ўласнай вытворчасці, прымеркаваныя да дзён нараджэння Алега Табакова, Алеся Ксёндзава, Івана Паўлава і Пімена Панчанкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Народнаму артысту СССР Алегу Табакову 17 жніўня магло б споўніцца 85 гадоў. Сацыякультурны тэлеканал прапануе гледачам у гэты дзень у 16.00 і 23.40 паглядзець меладраму "Калі можаш, даруй..." з удзелам знакамітага акцёра.

Да дня нараджэння беларускага мастака Алеся Ксёндзава 18 жніўня ў 17.10 будзе прадстаўлены выпуск праграмы "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака".

Беларускі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст Іван Паўлаў нарадзіўся 20 жніўня. У гэты дзень гледачам прапануюць адну з яго прац як пастаноўшчыка - камедыю "На спіне ў чорнага ката" ў 13.50 і 21.05.

Да дня нараджэння перакладчыка, крытыка, народнага паэта БССР Пімена Панчанкі 23 жніўня ў 16.10 у эфіры пакажуць дакументальна-біяграфічны праект "Запіскі на палях" серыі "Пімен Панчанка: сінія касачы для паэта-філосафа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі