Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аўтэнтычныя абрады правядуць на Пятроў дзень у Лельчыцкім раёне

Культура 12.07.2019 | 13:52

12 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Аўтэнтычныя абрады правядуць сёння на народным свяце "Пятроўскія гулянні" ў аграгарадку Ударнае Лельчыцкага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Традыцыйна дзейства прымеркавана да Дня святых апосталаў Пятра і Паўла, які адзначаецца 12 ліпеня, а таксама да Дня вёскі.

Каб змяніць лёс, вяскоўцы на Пятроў дзень каталіся на старадаўніх арэлях, зачытвалі словы замовы і верылі ў перамены да лепшага. З даўніх часоў у мясцовых жыхароў існаваў і звычай заплятаць у гэты дзень галіны бяроз. З гэтай традыцыяй, якая дайшла да нашых дзён, звязвалі надзеі на будучыню. Маладыя дзяўчаты запляталі ў галіны яркія стужкі і загадвалі жаданне. Паводле павер'я, калі за ноч вецер не растрапае гэтыя косы, яно здзейсніцца. Сёння вечарам далучыцца да абраду змогуць усе жадаючыя.

Традыцыйна Пятроўскія гулянні збіраюць шмат гасцей з усяго раёна. Брэндам аграгарадка стаў народны танец "Нарэчанька". З году ў год ён становіцца кульмінацыяй свята. І на гэты раз станцаваць яго запрашаюць усіх.

Цэнтрам дзейства стане пляцоўка каля Ударненскага цэнтра культуры. Тут мясцовыя ўлады будуць ушаноўваць самых юных жыхароў аграгарадка - тых, хто нарадзіўся ў гэтым годзе. Іх бацькам прадстаўнікі сельвыканкама адрасуюць цёплыя пажаданні і ўручаць сувеніры. Традыцыйна адзначаюць і гаспадароў дамоў узорнага парадку. У бягучым годзе такога звання ўдастоены адразу чатыры сям'і. Таксама адзначаць тых, хто ўсёй душой балее за сваю малую радзіму і актыўна ўдзельнічае ў навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі сельсавета.

У праграме мерапрыемстваў - выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці, вулічнае народнае гулянне, майстар-клас па традыцыйных народна-бытавых танцах, выстаўкі, спартыўныя і жартоўныя конкурсы і спаборніцтвы. Напрыклад, той, хто зможа забрацца на "Прызавы слуп", папоўніць засекі збожжам, сенам або саломай.

На гандлёвых радах будзе прапанавана свежая выпечка, ласункі, напіткі, шашлыкі і іншыя пачастункі.

Пачатак свята ў 19.00.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.