Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі Ананіч і Святлоў

Культура 24.01.2017 | 18:30

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 24 студзеня 2017 года нумар 27р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Арганізацыйны камітэт узначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У яго склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Згодна з распараджэннем, аргкамітэту неабходна зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і забяспечыць яго рэалізацыю.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана аказваць садзейнічанне аргкамітэту ў падрыхтоўцы і правядзенні названых мерапрыемстваў.

Фінансаванне арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.