Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеек пройдзе ў Сянно

Культура 18.03.2019 | 14:39
Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Сянно 22 сакавіка пройдзе пятае абласное свята-конкурс лялечных тэатраў і батлеек, паведамілі БЕЛТА ў Сенненскім райвыканкаме.

Штогадовая тэатральная падзея адбудзецца на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На працягу ўсяго дня спаборнічаць у сцэнічным майстэрстве будуць калектывы з 12 раёнаў Віцебскай вобласці агульнай колькасцю больш за 100 чалавек. На свяце яны пакажуць новыя пастаноўкі паводле вядомых народных казак. Уважлівымі і ўдзячнымі гледачамі традыцыйна стануць школьнікі і выхаванцы дзіцячых садоў райцэнтра і бліжэйшых населеных пунктаў.

Яшчэ адна добрая традыцыя свята - дабрачынная акцыя "Падарунак дзецям", у час якой творчыя калектывы вобласці дораць падарункі для выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Арганізатары мерапрыемства - упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Сенненскі райвыканкам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2020 годзе Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.