Не адзін год беларускія сем'і з зайздрасцю паглядаюць у бок Расіі, заглушаючы ўздых шкадавання наконт мацярынскага (сямейнага) капіталу. Трэба прызнаць, магчымасць яго ўкаранення ў Беларусі перыядычна ўсплывае на грэбень хвалі абмеркавання - грамадскага і ведамаснага. На афіцыйным узроўні прызнаецца, што такая форма падтрымкі сем'яў з дзецьмі заслугоўвае ўвагі, аднак патрабуе дэталёвай прапрацоўкі як з пункту гледжання вызначэння парадку і ўмоў прадастаўлення, так і фінансавых магчымасцей дзяржавы. Чым далей, тым больш прыводзіцца аргументаў "за" і "супраць". Але да гэтага часу шалі так і не схіліліся да адназначнага рашэння: яго прыняцце адкладваецца на больш познія тэрміны. Паводле слоў спецыялістаў, гэта абумоўлена неабходнасцю сур'ёзнай навуковай прапрацоўкі. Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады прадугледжваецца "ўнясенне прапаноў аб мэтазгоднасці дадатковай сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку ўвядзення сямейнага капіталу". Тэрмін выканання - 2013 год.
Ужо сабрана і прааналізавана інфармацыя аб мерах стымулявання нараджальнасці ў замежных краінах. Асаблівая ўвага ўдзелена вывучэнню вопыту Францыі: яна лічыцца ў Еўропе заканадаўцай мод у сферы падтрымкі сем'яў з дзецьмі, ды і мае адчувальны дэмаграфічны водгук на меры, што прымяняюцца (нараджальнасць расце высокімі тэмпамі, прычым не толькі сярод мігрантаў, але і прадстаўнікоў тытульнай нацыі). Безумоўна, правапрымяняльная практыка краін-суседзяў Расіі і Украіны таксама знаходзіцца пад мікраскопам вучоных з НДІ працы Мінпрацы і сацабароны.
Айчынныя вучоныя пратэсціруюць усю сабраную інфармацыю на прымальнасць для Беларусі з улікам магчымасцей адаптацыі да нашых умоў. Сапраўды, у свеце нямала цікавых падыходаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Але гэта зусім не азначае, што іх можна аўтаматычна перанесці ў наша заканадаўства. Тым больш што ў Беларусі ўжо створана і наладжана сямейная палітыка, многія яе элементы даказалі сваю эфектыўнасць.
У першую чаргу, размова ідзе пра разгалінаваную сістэму дзіцячых дапамог. Яны з'яўляюцца адным з важных элементаў сістэмы дапамогі дзяржавы сем'ям з дзецьмі, але, безумоўна, не адзіным. Дзейнічаюць яшчэ працоўныя, падатковыя, жыллёвыя, медыцынскія і іншыя гарантыі і льготы бацькам і дзецям. Асабліва хацелася б адзначыць жыллёвыя льготы, паколькі атрыманне даху над галавой заўсёды станавілася аргументам для павелічэння сям'і. У мэтах падтрымкі малазабяспечаных сем'яў з дзецьмі ва ўзросце да двух гадоў прадастаўляюцца бясплатныя прадукты харчавання. Падтрымку ў выглядзе дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі атрымліваюць малазабяспечаныя сем'і з непаўналетнімі дзецьмі.
Аднак, спачываць на лаўрах не даводзіцца: тэмпы нараджальнасці ў нашай краіне запаволіліся. У сувязі з гэтым пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення сямейнага капіталу зноў набыло, здавалася б, страчаную актуальнасць. Беларусь уваходзіць у дэмаграфічна абумоўлены перыяд скарачэння колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (ва ўзросце 15-49 гадоў) - іх колькасць да 2015 года зменшыцца на 168 тыс. чалавек. Паколькі патэнцыяльных маці стане менш, то і колькасць нованароджаных можа пайсці на спад, калі не прыняць дадатковых стымулюючых мер.
Як вядома, галоўнай прычынай дэпапуляцыі ў Беларусі з'яўляецца нізкі ўзровень нараджальнасці, які забяспечвае ўзнаўленне насельніцтва толькі на 65 працэнтаў. У 2010 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці склаў 1,49 на адну жанчыну (для простага ўзнаўлення насельніцтва неабходна 2,15). Дарэчы, практычна ва ўсіх краінах СНД, а таксама ў Аўстрыі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Японіі гэты паказчык вар'іруецца ў межах 1,2-1,4. Высокі сумарны каэфіцыент нараджальнасці дэманструюць Францыя і ЗША (1,99 і 2,09 адпаведна).
Нізкі ўзровень нараджальнасці ў нашай краіне супаў з крызісам інстытута сям'і. Амаль палавіна афіцыйных сямейных саюзаў распадаецца. Кожнае пятае дзіця нараджаецца ў маці, якія не знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе. Усё большую папулярнасць набываюць розныя формы сужыцця - без "благаславення" загсаў. Па выніках перапісу насельніцтва 2009 года, удзельная вага непраштампаваных шлюбаў узрасла да 8 працэнтаў (у 1999 годзе - 5 працэнтаў). Прычым найбольшая колькасць незарэгістраваных ячэек грамадства прыпадала на ўзроставую групу 18-24 гады. У краіне налічваецца больш за 25 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з іх 6,7 тыс. выхоўваюцца ў інтэрнатных установах. Штогод органы апекі і папячыцельства выяўляюць і ўладкоўваюць на выхаванне каля 4 тыс. дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.
На жаль, у грамадскай свядомасці трывала прапісалася арыентацыя на маладзетнасць. Як вынік, удзельная вага сем'яў з адным дзіцем складае 62 працэнты, а сем'яў з трыма і больш дзецьмі - толькі 6 працэнтаў. У гэтых умовах акцэнт у сферы стымулявання нараджальнасці павінен быць зрушаны ў бок сем'яў, якія хочуць мець больш за адно дзіця, - гэта асноўны рэзерв павышэння нараджальнасці, і вельмі важна яго не ўпусціць. Магчыма, сямейны капітал яшчэ ўнясе сваю лепту ў гэту добрую справу. Але сітуацыя вызначыцца толькі пасля скрупулёзнай навуковай прапрацоўкі пытання, абмеркавання вывадаў вучоных у зацікаўленых міністэрствах і ведамствах.
Разам з тым новай Нацыянальнай праграмай дэмбяспекі прадугледжаны набор стымулаў для росту нараджальнасці - ад павелічэння памераў дзярждапамог да даступнасці жылля. Так, з чацвёртага квартала гэтага года памер дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці ўзрасце да 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (1 БПМ з 1 жніўня па 30 кастрычніка гэтага года ўстаноўлены ў памеры Br442 тыс. 360), другога і наступных дзяцей - да 14 БПМ. З 2012 года плануецца павышэнне памеру дзярждапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: на першае дзіця - да 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы ў рэспубліцы, на другое і наступных дзяцей - да 40 працэнтаў. Дзяржаўная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ў 2012 годзе будзе ўстаноўлена ў памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму.
Дзяржава падставіць плячо і ў вырашэнні жыллёвай праблемы. Запланавана прадастаўленне фінансавай дапамогі шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў: 75 працэнтаў ад сумы запазычанасці па выдадзеных крэдытах - пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей; 100 працэнтаў - пры наяўнасці чацвярых непаўналетніх дзяцей. Прадугледжваецца таксама павелічэнне памеру прадастаўляемай маладым і шматдзетным сем'ям фінансавай падтрымкі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў на агульных падставах: 40 БПМ - сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці аднаго непаўналетняга дзіцяці; 80 БПМ - пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей; 100 БПМ - пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей.
Стаўка зроблена не толькі на традыцыйныя меры, але і на новыя: гэта ўвядзенне льготнага крэдытавання працэдуры экстракарпаральнага апладнення для бясплодных сямейных пар (такіх сямейных саюзаў 14-15 працэнтаў), развіццё сістэмы сацыяльнага патранату для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, вызваленне ад прызыву на тэрміновую ваенную службу шматдзетных бацькоў і іншыя.
Такім чынам, у пэўным сэнсе сямейны капітал у Беларусі ўжо ўкаранёны - пакет дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі даволі важкі. Ці будзе ён павялічаны за кошт уласна сямейнага капіталу, пакажа час.
Варта дадаць, што рэалізацыя комплексу арганізацыйна-прававых і сацыяльна-эканамічных мер, прадугледжаных папярэдняй Нацыянальнай праграмай дэмбяспекі на 2007-2010 гады, дала магчымасць забяспечыць рост нараджальнасці ў Беларусі. Так, агульны каэфіцыент нараджальнасці павялічыўся з 9,9 да 11,4 на 1000 чалавек, сумарны каэфіцыент нараджальнасці ўзрос з 1,37 да 1,49. У выніку ажыццяўлення мерапрыемстваў новай праграмы плануецца забяспечыць павелічэнне агульнага каэфіцыента нараджальнасці ў 2015 годзе да 11,8-12,0 на 1000 чалавек; павелічэнне сумарнага каэфіцыента нараджальнасці да 1,55-1,65. Мэта праграмы - стабілізацыя колькасці насельніцтва краіны ў 2015 годзе на ўзроўні 9,44-9,45 млн. чалавек і забеспячэнне пераходу да дэмаграфічнага росту.
Алена ПРУС,
БЕЛТА.