Восем таргоў на БВФБ запар долар ЗША няспынна таннеў, а 18 сакавіка дасягнуў мінімальнага значэння і спыніўся на адзнацы, якую беларусы апошні раз бачылі ў жніўні 2023 года, - тры рублі. Беларускі рубель значна ўмацаваўся - у асноўным дзякуючы знешнім фактарам. Аб тым, што чакае наш валютны рынак далей, карэспандэнту БЕЛТА расказала эканамічны эксперт, старшы навуковы супрацоўнік ААТ "Дзіпрасувязь" Юлія Абуховіч.
Паводле слоў Юліі Абуховіч, беларускі рубель сам па сабе дастаткова стабільная валюта, што бачна па кошце валютнай карзіны - на працягу многіх месяцаў яна амаль нязменная. Ваганні яго курса параджаюцца змяненнем суадносін іншых валют, перш за ўсё долара і расійскага рубля.
"Заўважана, што дынаміка курса долара да расійскага рубля пэўным чынам уплывае на курс беларускага рубля: ён даражэе ў адносінах да валюты, што патаннела, і, адпаведна, таннее ў адносінах да валюты, што падаражэла, пры гэтым змяненне курса адносна долара ўдвая мацнейшае, чым у адносінах да расійскага рубля. Гэта тлумачыцца тым, што расійская валюта займае ўдвая большую долю ў карзіне, чым долар (60 працэнтаў і 30 працэнтаў адпаведна), і паводзіць сябе як больш цяжкая і менш рухомая", - растлумачыла эксперт.
Умацаванне беларускага рубля ў сярэдзіне сакавіка адбывалася паралельна з умацаваннем курса расійскага рубля. Галоўнымі фактарамі такой накіраванасці руху расійскай грашовай адзінкі былі палітычныя: на 18 сакавіка была запланавана тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Расіі, што падмацавала чаканні дасягнення якога-небудзь кампрамісу і паляпшэння эканамічных умоў.
"Вядома, спадзявацца на хуткае канчатковае ўрэгуляванне і зняцце большасці санкцый яшчэ рана, таму далейшае змяненне курса расійскага рубля, а следам за ім беларускага, варта прагназаваць, грунтуючыся на аналізе рэальных, а не мяркуемых падзей і працэсаў", - звярнула ўвагу эканаміст.
У апошнія месяцы ўмацаванне расійскага рубля адбывалася на фоне часовага зніжэння імпарту і нечаканага павелічэння прытоку замежнага капіталу на рынак Расіі (выкліканага, відаць, усё большым аптымізмам нерэзідэнтаў адносна намечаных геапалітычных перамен). Паводле слоў Юліі Абуховіч, прадаўжэнне ўмацавання рубля стрымліваецца захаваннем моцнага долара.
"Хоць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што хацеў бы аслаблення долара дзеля зніжэння знешнегандлёвага дэфіцыту і актывізацыі эканомікі, пакуль мы бачым адваротнае: амерыканскія ўлады захоўваюць уліковую стаўку на ўзроўні вышэйшым за еўрапейскі. 12 сакавіка Еўрапейскі цэнтральны банк шосты раз запар знізіў свае тры ключавыя стаўкі на 25 базісных пунктаў да 2,5-2,9 працэнта, а Федэральная рэзервовая сістэма 19 сакавіка захавала ранейшыя ўзроўні ў 4,25-4,5 працэнта, іх зніжэнне чакаецца не раней за чэрвень", - падкрэсліла яна.
І еўрапейскія, і амерыканскія ўлады вырашаюць аднолькавыя эканамічныя задачы - падтрыманне якаснага росту эканомікі і змяншэнне беспрацоўя. З улікам наяўнасці адмоўнай карэляцыі паміж беспрацоўем і інфляцыяй, зніжэнне ўліковай стаўкі дае магчымасць адначасова "завесці" эканоміку, забяспечыўшы яе больш даступнымі грашамі, і ўмацаваць рынак працы, сказала эксперт.
"Адваротным бокам гэтага працэсу з'яўляецца рост інфляцыі, таму зніжэнне стаўкі, як правіла, адбываецца невялікімі крокамі, так сказаць, з аглядкай. І калі інфляцыя не паскараецца (а ў Еўропе яна сёння ніжэйшая, чым у ЗША), змякчэнне грашовай палітыкі можа быць прадоўжана", - адзначыла эканаміст.
Паводле яе слоў, адметнай асаблівасцю апошніх гадоў стала адначасовае аслабленне асноўных сусветных валют, сведчаннем чаго з'яўляецца рост цаны золата за тры гады больш як у два разы, - яно ўмацавала сваю ролю ў якасці сховішча для капіталаў.
"Але змяненне кошту валют адносна адна адной мае рознанакіраваны характар. Цяпер эканамічная актыўнасць у ЗША прадаўжае расці, узровень беспрацоўя застаецца нізкім, а ўмовы на рынку працы стабільныя, уладам няма неабходнасці аслабляць долар. Дадатковай прычынай такой асцярожнасці амерыканскіх улад з'яўляецца імкненне стрымаць далейшы рост цэн, які непазбежна будзе адбывацца па меры ўвядзення адміністрацыяй Трампа новых імпартных пошлін", - растлумачыла Юлія Абуховіч.
На яе думку, рэальныя крокі ў бок паляпшэння палітычнай абстаноўкі ў свеце здольны наблізіць курс беларускага рубля да долара да трохрублёвай адзнакі.
БЕЛТА.-0-