Стужка навiн
16
.01.25
15:38
Эканоміка
Нацбанк Беларусі пашырыў ліцэнзійныя паўнамоцтвы ЗАТ "Альфа-Банк"
Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ЗАТ
"Альфа-Банк" дапоўнена банкаўскай аперацыяй па прадастаўленні фізічным і
юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў, што знаходзяцца ў
іх, для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых
сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.).
15:36
Прэзідэнт
"Трэба рабіць, каб было прыгожа". Лукашэнка назваў галоўны сэнс задачы па добраўпарадкаванні
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу чыноўнікаў на будаўніцтва ў Мінску і
каля яго, для чаго можна задзейнічаць многія невыкарыстоўваемыя кавалкі
зямлі. "За кальцавой, унутры кальцавой шмат такіх лапікаў на паўтара-два
гектары. Трэба з розумам рабіць", - сказаў ён.
15:17
У свеце
Новым прэм'ерам Балгарыі выбраны Росэн Жалязкаў
Кандыдатуру Жалязкава падтрымалі 125 дэпутатаў, супраць выступілі 114
заканадаўцаў, тых, хто ўстрымаўся, не было. Такую ж падтрымку дэпутаты
выказалі і новым 19 міністрам.
15:14
Прэзідэнт
Лукашэнка: ніякай настроенасці супраць прыватнай вытворчасці ў Беларусі няма і не будзе
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 студзеня ў час размовы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў - рэзідэнтаў Мінскага гарадскога тэхнапарка.
15:08
Грамадства
Традыцыйных калядных маразоў не будзе: сіноптыкі пра надвор'е на бліжэйшы тыдзень
Пры паступленні цёплага і вільготнага паветра месцамі па краіне будуць
згушчацца туманы. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі, папярэдзілі ў
Белгідрамеце.
14:51
Грамадства
Зарплата, жыллё, адукацыя. Картун назваў галоўныя дасягненні суверэннай Беларусі
Андрэй Картун адзначыў, што пасля 30 гадоў суверэнітэту ў Беларусі
ўзровень малазабяспечанасці адзін з самых нізкіх у свеце. Ён складае 3,5
працэнта.
14:23
Прэзідэнт
Лукашэнка пра новы Нацыянальны гістарычны музей: пакажам, што мы не лапатнікі, а людзі з глыбокай гісторыяй
Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, ідэя будаўніцтва новага музея,
прысвечанага гісторыі Беларусі, звязана з жаданнем паказаць маладому,
падрастаючаму пакаленню, адкуль ідуць іх карані, зрабіўшы гэта так, каб
было ярка, цікава для моладзі.
14:18
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб неабходнасці больш цесна заняцца пытаннямі міграцыі
"Хочаш запрасіць таджыкаў, узбекаў, казахаў, сірыйцаў, афганцаў, любых людзей, запрашай. Але ты павінен ведаць, што гэта за людзі і што яны табе патрэбны на гэтым месцы і могуць гэту аперацыю ажыццяўляць. Не ўмеюць - навучы. Але ты за гэты дзясятак-дваццаць чалавек павінен галавой адказваць", - запатрабаваў беларускі лідар.
14:10
Прэзідэнт
Лукашэнка пра Мінскі гарадскі тэхнапарк: гэта вялікая справа, такія цэнтры трэба ствараць
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у далейшым можна будзе паступова
маштабаваць і пашыраць вытворчасці, размешчаныя на тэрыторыі тэхнапарка,
калі іх прадукцыя будзе запатрабавана і спатрэбяцца дадатковыя плошчы.
13:59
Прэзідэнт
Лукашэнка пра выбарчую кампанію: цяпер не да дэбатаў, патрэбны не словы, а справы
Гаворачы пра маючае адбыцца галасаванне, Прэзідэнт заклікаў грамадзян прыйсці і аддаць свой голас, для чаго адведзена дастаткова часу. "Калі знойдзеце магчымасць і час, прыйдзіце прагаласуйце. Вызначцеся і прагаласуйце. Пяць кандыдатаў з рознымі пазіцыямі, розныя пункты гледжання", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
13:47
Грамадства
Стабільнасць і бяспека. Чаго беларусы чакаюць ад выбранага Прэзідэнта?
"Першую пазіцыю займае стабільнае і бяспечнае жыццё. Гэта тое, чаго не
хапае Еўропе. Беларусы разумеюць і ўсведамляюць каштоўнасць стабільнага і
бяспечнага жыцця і чакаюць гэтага ў бліжэйшыя 5 гадоў", - падкрэсліла
эксперт.
13:35
Прэзідэнт
Калі вырабілі - прадавайце. Лукашэнка абазначыў канкурэтныя перспектывы мотавелазавода
За апошнія гады пры падтрымцы дзяржавы і асабіста Аляксандра Лукашэнкі было шмат зроблена не толькі для захавання вытворчасці на мотавелазаводзе, але і для яго развіцця, стварэння неабходных умоў для камфортнай работы супрацоўнікаў і выпуску як добра вядомых, запатрабаваных на рынку марак айчынных веласіпедаў і матацыклаў, так і новых мадэлей.
13:30
Грамадства
Сацдаследаванне: Беларусь - краіна з высокім чалавечым патэнцыялам
"Лічу, што гэта параўнальнае даследаванне - першы крок у навуковым
асэнсаванні масавай свядомасці беларусаў і сербаў. І далей у гэтым
напрамку трэба развівацца, тут ёсць вялікія перспектывы", - адзначыла
Ірына Лашук.
13:19
Прэзідэнт
Лукашэнка назваў заявы польскіх улад балбатнёй і танцамі пад амерыканцаў
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што польскія ўлады не могуць разабрацца з унутрыпалітычнай сітуацыяй у сябе ў краіне і маючай адбыцца выбарчай кампаніяй, таму і спрабуюць пераключыць увагу сваіх выбаршчыкаў на Беларусь.