Стужка навiн
12
.12.24
12:56
Грамадства
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены на 13 снежня
Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай пераважна па
паўднёва-ўсходняй палове прагназуецца кароткачасовы снег, слабая
мяцеліца, удзень - у асноўным без ападкаў. На асобных участках дарог
можа быць галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с, з
парывамі да 14 м/с.
12:55
Эканоміка
Галоўчанка: рост ВУП краін СНД перавысіў агульнасусветныя паказчыкі
"Паводле нашых даных статыстыкі, за першае паўгоддзе бягучага года ВУП
краін СНД вырас амаль на 5 працэнтаў, значна перавысіўшы
агульнасусветныя паказчыкі. Узрос аб'ём прамысловай, сельскагаспадарчай
вытворчасці, камерцыйных перавозак грузаў, рознічнага гандлю", - сказаў
Раман Галоўчанка.
12:51
Грамадства
Валодзін: выклікі і заходнія санкцыі яшчэ больш з'ядналі Беларусь і Расію
Ён нагадаў, што гэтымі днямі праходзяць святочныя мерапрыемствы ў сувязі
з 25-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы.
12:46
Прэзідэнт
Лукашэнка апісаў ваенную абстаноўку вакол Беларусі і заклікаў не самазаспакойвацца
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 снежня ў час пасяджэння Савета бяспекі Беларусі.
12:31
Грамадства
Галоўчанка прапанаваў правесці Форум рэгіёнаў СНД
"Хацеў бы абазначыць важнасць пашырэння міжрэгіянальнага эканамічнага
супрацоўніцтва на прасторы СНД. Лічым, што гэтаму садзейнічала б
правядзенне першага Форуму рэгіёнаў СНД. Такі фармат дзейнічае ў нашых
краінах на двухбаковай аснове, у прыватнасці Беларусь і Расія правялі
ўжо 11 рэгіянальных форумаў", -
сказаў Раман Галоўчанка.
12:26
Грамадства
Сергяенка: выбарчы працэс выкарыстоўваецца праціўнікамі для ўмяшання ва ўнутраныя справы
"Менавіта выбарчы працэс выкарыстоўваецца праціўнікамі інтэграцыі на
постсавецкай прасторы для галаслоўных абвінавачанняў, розных фэйкаў і
ўмяшання ва ўнутраныя справы", - сказаў Ігар Сергяенка.
12:20
Грамадства
Сацыяльныя задачы, кантроль за фарміраваннем рынку энергарэсурсаў. Сергяенка аб задачах саюзных парламентарыяў
На яго думку, саюзным парламентарыям мэтазгодна таксама прадоўжыць
работу па падрыхтоўцы мадэльных заканадаўчых актаў, ажыццяўляць
доўгатэрміновае планаванне, выпрацоўваць агульныя падыходы да
забеспячэння харчовай бяспекі і рацыянальнага імпартазамяшчэння.
12:18
Грамадства
Парламенцкі сход прыняў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2025 год
Згодна з прынятым дакументам, памер бюджэту Саюзнай дзяржавы ў будучым
годзе павялічаны больш як на 15 працэнтаў. Прадстаўляючы праект на
зацвярджэнне, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў
паведаміў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2025 год па даходах вызначаны ў
суме 7328,2 млн расійскіх рублёў.
12:16
Грамадства
Сергяенка: нягледзячы на каласальны знешні націск, Саюзная дзяржава дэманструе сваю сілу
Ігар Сергяенка канстатаваў, што за 25 гадоў, якія мінулі з моманту
падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, зроблена нямала.
11:56
Эканоміка
Шматфактарная аўтэнтыфікацыя стане абавязковай для трэйдараў на Беларускай валютна-фондавай біржы
Кожнаму трэйдару ўдзельніка таргоў не пазней за 8 лютага 2025 года
неабходна ў абавязковым парадку зарэгістраваць асабісты кабінет на сайце
біржы.
11:51
Эканоміка
БУТБ і ТЭК-Торг дамовіліся аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне электронных закупак
У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва бакі вызначылі абмен
вопытам, інфармацыяй і тэхналогіямі, спрашчэнне ўзаемнага доступу да
закупачных працэдур, што праводзяцца на пляцоўках БУТБ і ТЭК-Торг,
рэалізацыю сумесных праектаў, якія садзейнічаюць далейшай лічбавізацыі і
аўтаматызацыі гандлёва-закупачнай дзейнасці ў Беларусі і Расіі.
11:48
Прэзідэнт
Бастрыкін уручыў Лукашэнку медаль "За вернасць службоваму абавязку"
Аляксандр Бастрыкін адзначыў, што хацеў бы пачаць сустрэчу з прыемнага
абавязку - уручыць кіраўніку беларускай дзяржавы ад імя калектыву
Следчага камітэта Расіі медаль "За вернасць службоваму абавязку".
11:46
Прэзідэнт
Лукашэнка на сустрэчы з Бастрыкіным: будзем дзейнічаць разам, як бы нас ні спрабавалі расцягнуць у розныя бакі
"Вы можаце разлічваць на нас заўсёды. Мы будзем дзейнічаць разам, што б тут ні гаварылі, як бы нас ні спрабавалі расцягнуць у розныя бакі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
11:43
Грамадства
У Беларусі скарэкціравалі Палажэнне аб інтэрнатах
У новай рэдакцыі выкладзены пункт 54, які вызначае парадак пакрыцця
страт дзяржаўных арганізацый, што звязаны з утрыманнем інтэрнатаў і не
пакрываюцца плацяжамі грамадзян, якія пражываюць у іх.