Стужка навiн
16
.12.24
15:20
Грамадства
Рэзкі кантраст паміж паўднёвым захадам і паўночным усходам: якое будзе надвор'е ў Беларусі 17-22 снежня
Ветранае з ападкамі рознай інтэнсіўнасці надвор'е захаваецца ў краіне і ў бліжэйшыя дні.
15:15
Эканоміка
Кіраўнік Апарату Саўміна: тавараабарот Беларусі і РФ па выніках года можа перавысіць $60 млрд
"З 1999 года аб'ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі вырас у сем
разоў і дасягнуў $58 млрд. Пры захаванні бягучых тэмпаў росту па выніках
года можам перавысіць адзнаку $60 млрд", - сказаў Канстанцін Бурак.
14:56
Грамадства
Шматлікія парушэнні. Крутой расказаў аб магчымых прычынах пажару ў ГЦ у Віцебску
"Усе ведамствы цяпер размеркавалі работу па сваіх блоках, замацаваны
эксперты і рэспубліканскага ўзроўню, і ўзроўню Віцебскай вобласці.
Людзей хапае, людзей дастаткова, таму я думаю, што расследаванне будзе
праведзена хутка. Улічваючы, што ва ўласніка ў Віцебску знаходзіцца яшчэ
шэраг аб'ектаў, яны будуць таксама дасканала правераны і рэвізаваны", -
расказаў Дзмітрый Крутой.
14:33
Грамадства
Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным парывістым ветры ў Беларусі 17 снежня
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Часам будуць ісці ападкі
(дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы галалёд, на
асобных участках дарог галалёдзіца.
14:31
У свеце
Пяскоў: Пуцін падтрымаў міратворчыя намаганні Орбана, але іх не прыняў Зяленскі
Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта паведаміў, што Будапешт запытваў
тэлефонную размову паміж Орбанам і Зяленскім, але атрымаў "некультурную
адмову".
14:24
Спорт
Юныя беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Санкт-Пецярбургу
Удзел у міжнародным турніры прынялі 775 спартсменаў, нашу каманду
прадставілі 25 юных дзюдаістаў. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў юнакоў
у вагавой катэгорыі да 90 кг стаў Яўген Мораў, на трэцюю прыступку
п'едэстала ў дзяўчат падымаліся Соф'я Варапай (да 44 кг), Соф'я
Лісоўская (да 57 кг) і Ганна Сітнік (да 70 кг).
14:02
Эканоміка
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 11,8 працэнта
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 95 працэнтаў
рознічнага тавараабароту краіны, у студзені - лістападзе 2024 года склаў
Br76,8 млрд, або 112,8 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага
перыяду папярэдняга года.
13:54
Грамадства
Рамонт дарогі і рыэлтарская дзейнасць. З якімі пытаннямі звярталіся грамадзяне на прыём да Сергяенкі
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
13:50
Грамадства
Беларусь і Узбекістан цесна ўзаемадзейнічаюць у сферах адукацыі і навукі
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы
адукацыі, падрыхтоўкі педагагічных кадраў і маладзёжнай палітыкі, а
таксама ход выканання раней дасягнутых дамоўленасцей і ўзгодненых
дарожных карт.
13:13
Прэзідэнт
Лукашэнка: Султан Амана прапануе стварыць у краіне хаб беларускіх тавараў
"Гандлюючы спачатку таварамі, мы гатовы тут ствараць сумесныя
прадпрыемствы і пашыраць тут вытворчасць і разам гандляваць на гэтым
шляху. Гэта датычыцца вельмі многіх прадуктаў, тавараў. Мы аб гэтым
публічна не гаворым па пэўных прычынах", - заявіў Прэзідэнт.
13:11
Грамадства
Крутой: справаздача Прэзідэнту аб расследаванні пажару ў ГЦ "Беларусь" павінна быць гатова да пятніцы
У мінулую пятніцу ў гандлёвым цэнтры "Беларусь" у Віцебску здарыўся
пажар. Ратавальнікі эвакуіравалі больш за 200 чалавек, а таксама дзяцей.
У дзень здарэння ў бальніцы даставілі 16 пацярпелых, уключаючы дваіх
дзяцей, пазней па псіхалагічную дапамогу звярнуліся яшчэ чатыры
чалавекі.
13:04
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь і Аман распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва
"Мы створым міжурадавую камісію або камітэт, выпрацуем дарожную карту,
план. У будучым годзе Султан паабяцаў прыехаць у Беларусь. І да гэтага
часу мы выпрацуем дарожную карту. І не толькі будзем чакаць яе
зацвярджэння, але і сёе-тое зробім практычна", - сказаў кіраўнік
дзяржавы.
12:46
Палітыка
Амбразевіч: Беларусь шукае магчымыя шляхі супрацоўніцтва з ЕС па тэме нелегальнай міграцыі
Юрый Амбразевіч адзначыў, што пытанне нелегальнай міграцыі, якое раней
так востра не стаяла перад Беларуссю, цяпер з'яўляецца адным з важных на
парадку дня.
12:46
Грамадства
Амбразевіч: Беларусь справілася з негатыўнымі наступствамі санкцый лепш, чым сам ЕС
Намеснік міністра адзначыў, што санкцыі застаюцца вельмі складаным і актуальным пытаннем для многіх дзяржаў свету.
12:33
Грамадства
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі
Пройдзе акцыя 29-ы раз, і ў гэтым годзе эстафету прымае Віцебская
вобласць. Тэлемост звяжа ўсе пляцоўкі, якія будуць арганізаваны ў кожным
рэгіёне. Дзеці ўсёй краіны ўбачаць старт і змогуць прывітаць Віцебскую
вобласць. У Мінску старт будзе дадзены на пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага
палаца дзяцей і моладзі.