Стужка навiн
16
.03.26
15:01
Спорт
Фалей выйграла другі запар турнір ITF у Тунісе
Сёння ў вырашальным паядынку беларуска перайграла ў дзвюх партыях
прадстаўніцу ЗША Хібу Шэйх - 6:4, 6:2. На шляху да фіналу Алёна Фалей
перамагла польскую тэнісістку Вераніку Фалкоўску, сербку Дуню Марыч,
расіянку Веру Званарову і іспанку Еву Герэра Альварэс.
14:58
Спорт
Гімнасткі Грохатава і Рэчкіна сталі прызёрамі Кубка чэмпіёнак у Санкт-Пецярбургу
Спаборніцтвы з удзелам грацый з 18 краін прайшлі ў Санкт-Пецярбургу.
Лепшы рэзультат у мнагабор'і сярод 47 дзяўчат паказала расіянка Ева
Конанава, беларускі Дар'я Грохатава, Аліна Рэчкіна, Ніколь Лявута, Ганна
Кандрашына і Ганна Каменшчыкава размясціліся на месцах з 13-га па 17-е.
14:52
Грамадства
Ва ўрадзе Беларусі разгледзелі актуальныя пытанні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва з Расіяй
Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага культурна-гуманітарнага
супрацоўніцтва (у тым ліку ў святле будучых юбілейных дат дзеячаў
культуры і мастацтва), узаемнага ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах
адпаведнай накіраванасці, іншыя праекты культурнага супрацоўніцтва
Беларусі і Расіі на сярэднетэрміновую перспектыву.
14:44
Грамадства
Арганізацыю ваеннай дапамогі краінам АДКБ адпрацоўваюць на камандна-штабной трэніроўцы
"Мерапрыемства накіравана на адпрацоўку пытанняў падрыхтоўкі прапаноў
органам АДКБ па аказанні дзяржавам - членам арганізацыі ваеннай і
ваенна-тэхнічнай дапамогі", - сказаў прэс-сакратар.
14:33
Эканоміка
Прамысловасць, будаўніцтва, турызм. Сівак аб перспектывах супрацоўніцтва з Разанскай вобласцю
Анатоль Сівак падкрэсліў, што ў час сустрэчы губернатара з Прэзідэнтам
былі закрануты традыцыйныя тэмы, якія характэрны для супрацоўніцтва
Беларусі і Разанскай вобласці.
14:19
Грамадства
Сакавік 2026 года можа стаць самым цёплым і сухім за ўвесь час метэаназіранняў
Паводле прагнозу, у нядзелю ў асноўным без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман і галалёд.
14:09
Спорт
Беларускія грацыі выйгралі шэсць залатых медалёў на турніры ў Германіі
У заключны дзень турніру дзяўчаты вызначылі прызёраў у асобных відах.
Сярод сеніёрак наша Дар'я Вярэніч прыняла ўдзел у трох фіналах (з мячом,
булавамі і стужкай) і ў кожным з іх заваявала серабро.
13:44
Грамадства
Адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў Хатыні, пройдзе ў школах Беларусі 19 сакавіка
Педагогі абмяркуюць з вучнямі, чаму важна захоўваць памяць пра Вялікую
Айчынную вайну, як абараняць гістарычную праўду ў сучасным свеце, якія
ўрокі мінулага дапамагаюць будаваць будучыню.
13:43
Эканоміка
Губернатар Разанскай вобласці: беларускія прадукты харчавання - гэта для нас сінонім якасці
"Вялізныя кампетэнцыі ў сельскай гаспадарцы, па вытворчасці харчовай прадукцыі ёсць у Беларусі. Я сказаў сёння Аляксандру Рыгоравічу, што, калі гаварыць аб прадуктах харчавання (з Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), у Расіі гэта сінонім якасці. Калі беларуская, значыць, дакладна якасная прадукцыя", - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.
13:25
Палітыка
Губернатар Разанскай вобласці: супрацоўніцтва з Беларуссю развіваем не з пустога ліста, а на трывалым фундаменце
Аб гэтым заявіў журналістам губернатар гэтага расійскага рэгіёна Павел Малкоў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
13:17
Спорт
Сасновіч выступіць у кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Маямі, Сабаленка стартуе з другога круга
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 116-е месца ў
сусветным рэйтынгу, у першым раўндзе сустрэнецца з турчанкай Айлай Аксу,
у якой 269-я пазіцыя.
13:04
Культура
"Бураціна", "Чабурашка-2" і іншыя. Што змогуць убачыць беларусы на Фестывалі расійскага кіно
Фестываль расійскага кіно пройдзе ў Мінску і Брэсце з 18 да 22 сакавіка.
Ён адбудзецца ў рамках Дзён культуры Расіі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА
арганізатары.
12:59
Грамадства
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда пройдзе 18-20 сакавіка ў БДУ
Студэнтам прапануюць выканаць заданні, накіраваныя на праверку ведаў і
навыкаў па розных напрамках юрыспрудэнцыі, уключаючы сферу нарматворчай і
правапрымяняльнай дзейнасці, валоданне прафесійнай лексікай.
12:38
Грамадства
Ці чакаюцца ападкі ў Беларусі 17 сакавіка, адказалі сіноптыкі
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У
начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, па
паўночна-ўсходняй палавіне на асобных участках дарог - галалёдзіца.
Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с.
12:32
Грамадства
Больш за 29 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 29 080 замежных грамадзян з 38
еўрапейскіх краін. З пачатку дзеяння бязвізу нашу краіну наведалі 1 287
249 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 413 153 іншаземцы, Літвы - 672 859,
Польшчы - 138 845.
