Стужка навiн
24
.02.26
16:51
Эканоміка
Беларусь разлічвае да 2030 года павялічыць тавараабарот з Узбекістанам да $2 млрд
"Мы настроены на плённую працу і адкрыты дыялог. Амаль $1 млрд
тавараабароту ўжо ёсць, што сведчыць аб высокім патэнцыяле нашых
эканомік. Рэалізуецца шэраг буйных праектаў", - адзначыў
прэм'ер-міністр.
16:36
Эканоміка
Першы ў 2026 годзе грузавы поезд Кітай-Еўропа адправіўся з правінцыі Гуйчжоу ў Беларусь
У рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай - Еўропа з горада
Гуян (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай)
22 лютага быў запушчаны першы ў правінцыі Гуйчжоу з пачатку 2026 года
грузавы поезд.
16:18
Грамадства
Турчын анансаваў візіт прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь
Паводле яго слоў, у гэтым годзе запланаваны візіт у Беларусь прэзідэнта
Узбекістана Шаўката Мірзіёева, праводзіцца работа па субстантыўным
напаўненні візіту.
16:03
Палітыка
Беларусь на пляцоўцы Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе выступіла за прынцыпы роўнасці і справядлівасці
Дыскусія датычылася Дурбанскай дэкларацыі і Праграмы дзеянняў -
важнейшых рамачных дакументаў па пытаннях барацьбы з расізмам, расавай
дыскрымінацыяй, ксенафобіяй і звязанай з імі нецярпімасцю.
15:48
Грамадства
У Мінску выканана першая рабатычная рэзекцыя печані
"Укараненне рабатычнага комплексу адкрывае новую эру ў лячэнні ачаговых
пашкоджанняў печані і выводзіць беларускую хірургію на сусветны
ўзровень", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
15:42
Эканоміка
Праект пагаднення аб узаемным прызнанні вучоных званняў накіраваны ў краіны ЕАЭС для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур
Гэта значыць, што пасля ўступлення дакумента ў сілу вучоны або
выкладчык, які пераязджае ў іншую дзяржаву саюза, зможа ажыццяўляць
прафесійную дзейнасць у адпаведнасці з прысвоеным яму званнем без
праходжання дадатковых бюракратычных працэдур прызнання", - звярнулі
ўвагу ў прэс-службе.
15:35
Палітыка
Лагістыка і турызм. Беларусь і Аман абмеркавалі прапановы па нарошчванні супрацоўніцтва
Прадстаўнікі профільных міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый Беларусі
абмеркавалі актуальны стан двухбаковага супрацоўніцтва з Аманам у
сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, лагістыкі, аховы здароўя,
культуры, турызму, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
15:20
Грамадства
Русы аб рабоце аўтакрам и сельмагаў: людзі павінны мець магчымасць купіць усё, што яны хочуць
Міхаіл Русы падкрэсліў, што на райпо ўскладаецца сацыяльная функцыя па
забеспячэнні вяскоўцаў неабходнымі ім прадуктамі. Пільная ўвага вёскам, у
якіх няма стацыянарных магазінаў. Туды некалькі разоў на тыдзень
прыязджаюць аўтакрамы.
15:09
Прэзідэнт
Лукашэнка 26 лютага ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы
Мерапрыемства адбудзецца ў Маскве, парадак дня ўключае сем пунктаў, якія
датычацца пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.
15:07
Эканоміка
Краіны ЕАЭС маюць намер падпісаць пагадненне аб барацьбе з парушэннямі правоў інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнэце
Паводле слоў члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы
ЕЭК Бахыта Султанава, усе дзяржавы ЕАЭС завяршылі ўнутрыдзяржаўнае
ўзгадненне праекта, што дае магчымасць гаварыць аб гатоўнасці дакумента
да падпісання.
14:51
Эканоміка
Авія- і машынабудаванне. Якія тэмы сталі ключавымі для саюзных парламентарыяў
Як расказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці,
энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Беларусі Юрый Панфілаў, асноўная задача пасяджэння -
пытанні кантролю за выкананнем дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай
дзяржавы "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб
стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады".
14:36
Грамадства
Цэнтральнай тэмай XXXIII Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу стане 35-годдзе СНД
"Акрамя экспанавання, фарміруецца культурная дзелавая праграма.
Штодзённа будуць праходзіць прэзентацыі, прысвечаныя кожнай дзяржаве
Садружнасці. У рамках выстаўкі пройдзе XI Міжнародны сімпозіум
літаратараў "Пісьменнік і час", - дадаў Дзяніс Езерскі.
14:16
Эканоміка
У "Беллегпраме" расказалі, у якія краіны пастаўляецца беларуская прадукцыя
"Гістарычна асноўным рынкам збыту з'яўляецца Расія. Гэта звязана з
падобнымі смакавымі перавагамі, бяспошлінным гандлем, таннай лагістыкай.
Разам з тым пастаўляем прадукцыю і ў іншыя краіны былога СССР, далёкай
дугі (Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка)", - адзначыла Наталля
Мароз.
13:50
Эканоміка
Мінэканомікі: 180 праектаў сталі часткай пула "Рэгіянальнай ініцыятывы"
Большасць праектаў "Рэгіянальнай ініцыятывы" маюць вытворчую
накіраванасць. Размова ідзе, у прыватнасці, аб харчовай прамысловасці,
дрэваапрацоўцы, выпуску будматэрыялаў, машын і абсталявання, хімічнай
вытворчасці.
13:21
Грамадства
"Паўночнае золата" і яго перспектывы. Ці запатрабавана прадукцыя з лёну, расказалі ў "Беллегпраме"
Пачатак года стаў вельмі паказальным для канцэрна "Беллегпрам". Плед
змякчаны паўільняны ад РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" атрымаў высокую
ўзнагароду - Дзяржаўны знак якасці па выніках 2025 года.
