Стужка навiн
24
.02.26
12:49
Эканоміка
Дзяржзакупкі і падтрымка кааперацыйных праектаў. Што абмяркоўваюць на пасяджэнні Савета ЕЭК
У парадку дня 26 пытанняў у сферах тэхнічнага і мытна-тарыфнага
рэгулявання, дзяржаўных закупак, фінансавай падтрымкі кааперацыйных
праектаў і іншых.
12:49
Грамадства
Петрышэнка выбраны кіраўніком Місіі наглядальнікаў ад СНД на рэферэндуме аб прыняцці новай Канстытуцыі Казахстана
Першы намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка рашэннем
Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц
Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці выбраны кіраўніком
Місіі наглядальнікаў ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні
прыняцця новай Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан, назначаным на 15
сакавіка.
12:23
Грамадства
Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала 2757,1 бел. руб.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - 3747,8
бел. руб. У Мінскай вобласці яна склала 2789,3 бел. руб., Гродзенскай -
2411,4 бел. руб., Гомельскай - 2400,8 бел. руб., Брэсцкай - 2399,6 бел.
руб., Віцебскай - 2307,1 бел. руб. і Магілёўскай - 2271,9 бел. руб.
12:14
Спорт
На юніёрскім першынстве Еўропы па фехтаванні ў Грузіі выступяць 20 беларусаў
Нашу краіну ў Тбілісі прадставяць 20 спартсменаў. У першы дзень
кантынентальнага форуму 24 лютага будуць разыграны тры асабістыя
камплекты ўзнагарод.
12:04
Эканоміка
Беларусь плануе развіваць кааперацыю з Узбекістанам і экспарт прадукцыі легпрама
"У першую чаргу мы зацікаўлены ў экспартных пастаўках. Сёння падпішуць
кантракты "Віцебскія дываны", "Мілавіца", таксама мы адпрацоўваем
пастаўкі тканін "Магатэкса" і Аршанскага льнокамбіната. У нас ёсць
пастаянныя ўзаемаадносіны з Узбекістанам, ёсць пакупнікі", - сказала
Надзея Лазарэвіч.
11:44
Эканоміка
Мяса, малако, дзіцячае харчаванне: якія прадукты Беларусь пастаўляе ва Узбекістан
"Мы з калегамі дамовіліся, што будзем захоўваць і прырастаць у аб'ёмах
паставак на рынак Узбекістана ў гэтым годзе. Вызначылі індыкатыўныя
аб'ёмы для забеспячэння рытмічнасці паставак", - сказаў Аляксандр
Якоўчыц.
11:40
Эканоміка
Нацбанк: банкаўскі сектар Беларусі працуе ўстойліва, надзейна і эфектыўна
"Паказчыкі дзейнасці банкаў сведчаць аб надзейным, устойлівым і
эфектыўным функцыянаванні банкаўскага сектара Беларусі", - адзначылі ў
Нацбанку.
11:24
Грамадства
Прома-праект "Выбіраем студатрад!" стартуе ў Беларусі 25 лютага
"Старт пройдзе на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, дзе ў фае
галоўнага корпуса пачнуць работу тэматычныя пляцоўкі. Кожны жадаючы
правесці час з карысцю - у студэнцкім атрадзе - зможа атрымаць
анкету-заяўку і прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў тэлеграм або праз
мабільны дадатак", - расказала Надзея Шахоўская.
11:10
Палітыка
Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 22 мая ў Ашхабадзе
"На гэты момант на парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў
прапануецца вынесці 11 пытанняў. Яны звязаны з эканамічным аспектам,
кангрэсна-выставачнай дзейнасцю, з транспартнымі калідорамі,
лічбавізацыяй. Таксама будзе вынесена пытанне з вызначэннем Мінска
маладзёжнай сталіцай СНД у 2027 годзе", - адзначыў Ігар Петрышэнка.
10:56
Эканоміка
Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў мінулым годзе вырас больш як на трэць
Беларусь традыцыйна прадае прадукцыю сельгасмашынабудавання,
дрэваапрацоўкі, мясамалочную прадукцыю, лекавыя прэпараты - таварныя
групы, якія складаюць аснову тавараабароту. Узбекістан пастаўляе
агародніну і фрукты.
10:24
Грамадства
У электрадэпо "Маскоўскае" пройдуць вучэнні МНС і Мінскага метрапалітэна
У сувязі з гэтым да электрадэпо "Маскоўскае" чакаецца прыбыццё рознай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
10:17
Грамадства
Турчын усклаў вянок да манумента Незалежнасці ў Ташкенце
24 лютага ў рамках афіцыйнага візіту ва Узбекістан прэм'ер-міністр
Беларусі Аляксандр Турчын усклаў вянок да манумента Незалежнасці ў
Ташкенце.
10:07
Эканоміка
Тэрыторыя для бізнесу. Якія пляцоўкі прапануе інвестарам СЭЗ "Мінск"?
Цяпер вядзецца актыўны дыялог з шэрагам кампаній, зацікаўленых у
размяшчэнні вытворчасцей на тэрыторыі СЭЗ "Мінск". Асноўныя інтарэсы
інвестараў сканцэнтраваны ў перспектыўных і сацыяльна значных напрамках:
медыцынскае абсталяванне, фармацэўтычная прадукцыя, будаўнічыя
матэрыялы і прамысловае абсталяванне.
09:54
Культура
Абноўленую экспазіцыю музея "Бездзежскі фартушок" плануюць адкрыць у гэтым годзе
Часовая экспазіцыя пакуль размешчана ў будынку фондасховішча.
Наведвальнікі могуць даведацца пра мясцовыя традыцыі і народную
творчасць, разгледзець эксклюзіўныя фартушкі, паўдзельнічаць у
майстар-класах, зазірнуць у сувенірную краму.
