Стужка навiн
24
.04.26
13:31
Палітыка
МЗС: міжнароднае гуманітарнае супрацоўніцтва, у тым ліку па чарнобыльскай тэме, павінна быць па-за палітыкай
"Якія высновы мы можам зрабіць праз чатыры дзесяцігоддзі пасля аварыі на
Чарнобыльскай АЭС? Ліквідацыя наступстваў радыяцыйных аварый - задача
не асобна ўзятых дзяржаў, гэта сапраўды задача ўсёй міжнароднай
супольнасці", - сказаў Ігар Сякрэта.
13:13
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў перагледзець падыходы да напаўнення і рэалізацыі праграмы "Адзін раён - адзін праект"
"Мы на нарадзе ў бліжэйшы час абмяркуем гэта пытанне, - сказаў беларускі лідар. - Нам трэба сур'ёзна прааналізаваць як меліярацыю, так і гэтыя пытанні, - праз некаторы час прааналізаваць, як будзем рухацца далей". Прэзідэнт адзначыў, што пры выбары праектаў для рэалізацыі многія разлічвалі на вялікія аб'ёмы фінансавання.
13:02
Грамадства
Ад аварыі да адраджэння. Тры этапы ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, якія прайшла Беларусь за 40 гадоў
"Самы складаны - першы год, 1986-ы, і перыяд да 1991 года, калі
праводзіліся мерапрыемствы, прымаліся надзвычайныя меры. Гэта датычылася
эвакуацыі, адсялення насельніцтва", - сказала Жанна Чарняўская.
12:59
Спорт
Мазырская "Славія" прыме "Нёман" на старце 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
У першым сённяшнім паядынку футбалісты "Славіі" на полі стадыёна
"Юнацтва" ў Мазыры прымуць гродзенскі "Нёман" (пачатак гульні ў 18.00).
Мазыране пачалі новы чэмпіянат з перамогі, а потым згулялі ўнічыю і
пацярпелі два паражэнні запар. І сёння пастараюцца перапыніць серыю
няўдач.
12:44
Грамадства
Начныя замаразкі да -3°С прагназуюцца ў Беларусі 25 красавіка
Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў цяпла, у многіх раёнах
Віцебскай вобласці чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў.
Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 11 градусаў па паўночным
усходзе да плюс 18 градусаў па паўднёвым захадзе.
12:27
Прэзідэнт
Вельмі марудна разгортваемся, трэба паскарацца. Лукашэнка абазначыў актуальныя задачы па развіцці аграсэрвісаў
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў савецкія часы так і было - сельгастэхнікі былі ў кожным раёне, яны канцэнтравалі ў сябе работы па рамонце, аднаўленні тэхнікі, абсталявання для сельскай гаспадаркі, аказвалі паслугі, напрыклад, па бурэнні свідравін.
12:11
Грамадства
Каля 38,9 тыс. паступаючых прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі
План прыёму ў каледжы для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі
складае каля 38,9 тыс. чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту -
каля 31,4 тыс., на платнай аснове - каля 7,5 тыс. Для атрымання адукацыі
ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту каледжы прымуць каля 30 тыс.
чалавек, у тым ліку на аснове агульнай базавай адукацыі - 22,3 тыс., на
аснове агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі - 7,78 тыс.
12:09
Грамадства
МНС: Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый у гасабарот
Беларусь стварыла дастойную навуковую школу, сфарміравана заканадаўства,
наладжана перадавая вытворчасць абсталявання радыяцыйнага кантролю.
Выпрацаваны падыходы да забеспячэння медыцынскай і сацыяльнай абароны,
кантролю радыеактыўнага забруджвання, радыяцыйнага маніторынгу, да
кіравання сельскай і лясной гаспадаркай на забруджаных тэрыторыях.
12:03
Грамадства
Больш за 49 тыс. першакурснікаў прымуць ВНУ Беларусі ў гэтым годзе
"Установы вышэйшай адукацыі Беларусі ў гэтым годзе плануюць прыняць каля
49,1 тыс. першакурснікаў, што амаль на 900 чалавек больш, чым у
мінулым. На бюджэт прымуць каля 33,1 тыс. абітурыентаў (у 2025 годзе -
каля 31,8 тыс.), на платнай аснове - каля 16 тыс. (у 2025 годзе - каля
16,4 тыс.)", - праінфармаваў Аляксандр Бахановіч.
11:47
Грамадства
У Беларусі з 1 мая вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ,
або 5096,2 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ,
або 7134,68 рубля.
11:27
Прэзідэнт
Лукашэнка: павінна быць жалезная дысцыпліна, калі мы хочам выжыць
"Павінна быць жалезная дысцыпліна, калі мы хочам выжыць. Каму-каму, а гамяльчанам гэта не трэба тлумачыць: паглядзіце на поўдзень - зразумееце (размова пра ўзброены канфлікт ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА)", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
11:21
Прэзідэнт
"Трэба ў гэтым напрамку рухацца". Лукашэнка аб значэнні малочнатаварных комплексаў
"Што такое малочнатаварны комплекс? Калі мы гэтыя закінутыя землі ператвараем у комплексы, вакол адразу (нават на Палессі, дзе ў вас балоты, лясы, пяскі) мяняецца край. Трэба ў гэтым напрамку рухацца", - заявіў беларускі лідар.
11:21
Грамадства
З 1 мая ў Беларусі павышаюцца "ўзроставыя" даплаты да пенсій
З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца
на 2,5 працэнта і складзе 95,56 рубля для людзей ва ўзросце 75-79
гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы - 222,97 рубля. Для людзей
80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - 191,12 рубля, пры
наяўнасці інваліднасці 1-й групы - 254,82 рубля.
11:05
Прэзідэнт
Лукашэнка: нам трэба кроў з носу аднавіць сельгастэхнікі
Наведваючы прадпрыемства "Мазыртэхсэрвіс", беларускі лідар указаў на неабходнасць аднаўлення сельгастэхнік. Размова ідзе пра спецыялізаваныя арганізацыі, якія займаюцца тэхнічным абслугоўваннем, рамонтам, мантажом абсталявання, а таксама забеспячэннем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў тэхнікай і запаснымі часткамі.
11:04
Грамадства
Больш як 66,2 тыс. чалавек зарэгістраваліся для праходжання ЦТ у Беларусі
У Беларусі 22 красавіка завяршылася рэгістрацыя абітурыентаў на
цэнтралізаванае тэсціраванне. "Усяго для праходжання ЦТ зарэгістраваліся
66 287 чалавек, у мінулым годзе такіх было 60 626. У рамках ЦТ будзе
напісана амаль 97,5 тыс. чалавека-тэстаў", - праінфармаваў Дзмітрый
Міронаў.
