Стужка навiн
18
.03.26
14:35
Эканоміка
Кіраўнік Мінсельгасхарча прагназуе для Беларусі кукурузны год
Міністр растлумачыў, што плошча пад пасевы яравых збожжавых культур у
краіне складае каля 2,3 млн га, з якіх 573 тыс. га адводзяцца пад раннія
яравыя збожжавыя культуры, пад кукурузу - 1,3 млн га, у тым ліку 376
тыс. га - пад кукурузу на зерне.
14:23
Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі вестку аб смерці гэтага выдатнага грузінскага рэлігійнага і грамадскага дзеяча.
14:13
Эканоміка
Горлаў: у гэтым годзе перад аграрыямі Беларусі стаіць задача сабраць 11,5 млн тон збожжа
"У гэтым годзе кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача намалаціць збожжа
не менш за ўзровень мінулага года. Мы ўзялі за базіс 2025 год, калі
намалацілі 11,1 млн т збожжа з улікам усіх фермераў і намалоту рапсу. У
гэтым годзе павінны атрымаць не менш. Задача стаіць - 11,5 млн т
збожжа. Усё для гэтага ёсць. Аграрыі гатовы да таго, каб выканаць
пастаўленыя задачы", - падкрэсліў міністр.
14:13
Грамадства
"Мы ведаем цану жыцця". Рыжанкоў на выставе "Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарачанскай аперацыі"
Кіраўнік МЗС звярнуў увагу на тое, што падзеі Першай сусветнай вайны
яшчэ недастаткова вывучаны і чакаецца вялікая работа ў гэтым напрамку.
Тым больш што трагічныя старонкі Нарачанскай аперацыі перадаюцца з
пакалення ў пакаленне.
13:35
Прэзідэнт
Пасяўная і экспарт. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча
Два асноўныя блокі пытанняў у дакладзе кіраўніку дзяржавы датычыліся
пачатку веснавых палявых работ і перш за ўсё пасяўной кампаніі, а
таксама продажаў айчынных прадуктаў харчавання на экспарт.
13:17
Эканоміка
Хто бярэ больш крэдытаў - мужчыны ці жанчыны? Нацбанк апублікаваў партрэт крэдытаатрымальніка
Паводле даных крэдытнага рэгістра, на 1 студзеня зафіксавана 5,2 млн
дзеючых крэдытных дагавораў фізічных асоб на суму 44,9 млрд бел. руб. У
тым ліку 1,96 млн крэдытных дагавораў заключана ў мінулым годзе. У
сярэднім за месяц у 2025 годзе фізічныя асобы заключалі 163 тыс.
крэдытных дагавораў з банкамі.
13:01
Спорт
Лазоўскі стаў другім у суперспрынце на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені
У кваліфікацыі суперспрынту выступілі 100 спартсменаў, з якіх далей
прайшлі 30 лепшых. Па выніках забегу на 4,5 км з двума агнявымі рубяжамі
адборачны бар'ер пераадолелі дзевяць з чатырнаццаці беларусаў. У фінале
біятланісты прабеглі 7,5 км з чатырма заходамі на стрэльбішчы.
12:51
Эканоміка
Больш за 200 тыс. тон сталі выплавілі на БМЗ у студзені-лютым
"Заказамі мы забяспечаны. Пры гэтым для загрузкі вытворчых магутнасцей
план вытворчасці мы фарміруем з найбольш эфектыўных і выгадных
кантрактаў, што дасць магчымасць забяспечыць выплату заработнай платы,
выплату падаткаў і выкананне ўсіх фінансавых абавязацельстваў", -
расказаў намеснік гендырэктара.
12:40
Грамадства
Колькі падлеткаў пацярпела ад дзеянняў кібермахляроў з пачатку 2026 года, расказалі ў МУС
"За два месяцы бягучага года ад проціпраўных дзеянняў у кіберпрасторы
пацярпелі 140 непаўналетніх, - расказаў Раман Бардзееў. - Хачу звярнуць
асаблівую ўвагу, што 49 з іх пацярпелі ад блакіроўкі іх iCloud, а
дакладней устройстваў Apple".
12:27
Грамадства
Да якой адзнакі паднімецца слупок тэрмометра 19 сакавіка, расказалі ў Белгідрамеце
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. У
начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, у цэнтральных і
ўсходніх раёнах на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер
прагназуецца няўстойлівы слабы.
12:18
Грамадства
Парламент РФ ратыфікаваў пагадненне з Беларуссю аб узаемным выкананні пастаноў судоў
Пагадненне было падпісана ў Маскве 18 снежня 2024 года. Яно будзе
прымяняцца да судовых пастаноў, вынесеных па грамадзянскіх і
крымінальных справах у частцы грамадзянскага іску, якія прадугледжваюць
абавязацельствы даўжніка па выплаце на карысць спагнанніка грашовых
сродкаў, у тым ліку ў частцы спагнання дзяржаўнай пошліны, іншых судовых
расходаў і працэсуальных выдаткаў.
12:04
Спорт
Сасновіч згуляе з Бадосай у 1/64 фіналу турніру WTA-1000 у Маямі
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 116-е месца ў
сусветным рэйтынгу, згуляе ў 1/64 фіналу з іспанкай Паўлай Бадосай, якая
замыкае першую сотню рэйтынгу WTA.
11:44
Грамадства
Якую практычную дапамогу прафсаюзы аказваюць работнікам АПК у перыяд пасяўной, расказалі ў ФПБ
У перыяд пасяўной кампаніі прафсаюзы аказваюць практычную падтрымку
сельскагаспадарчым арганізацыям і работнікам аграпрамысловага комплексу ў
пытаннях аховы працы. Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства
сёння - гэта вялікі комплекс мерапрыемстваў, які ўключае не толькі
наглядныя функцыі.
11:44
Спорт
Лыжнік Свірыдзенка аб Паралімпіядзе: прывёз не тры залатыя ўзнагароды, ёсць над чым працаваць
На Паралімпіядзе Свірыдзенка спаборнічаў у класах LW2-LW9 (стаячыя
атлеты з пашкоджаннямі канечнасцей) і заваяваў золата ў спрынце і
серабро ў індывідуальнай гонцы на 10 км класікай. Пасля перамогі
21-гадовага новапалачаніна на лыжным стадыёне ў Тэзера гучаў беларускі
гімн, чаго на галоўных стартах чатырохгоддзя з-за абмежаванняў не
адбывалася з 2021 года.
