Стужка навiн
20
.02.26
12:57
Грамадства
Сталі вядомы дэталі выхаду на волю раней памілаванага Мікалая Статкевіча
Кіраўнік дзяржавы адобрыў просьбу сваякоў асуджанага адпусціць яго пасля
хваробы. Аб гэтым прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант
паведаміла журналістам, інфармуе тэлеграм-канал "Пул Першага".
12:48
Эканоміка
Парадак абарачэння медыцынскіх вырабаў змяніўся ў ЕАЭС
У ЕЭК удакладнілі, што канчаткова пратакол уступае ў сілу з даты
атрымання камісіяй апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні
краінамі ЕАЭС неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.
12:23
Палітыка
Жывёлагадоўля і раслінаводства. Беларусь і Грузія разглядаюць магчымасці ўмацавання сувязей у АПК
На перагаворах бакі адзначылі наяўнасць шырокіх перспектыў для
супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай галіне, асабліва ў сферах
жывёлагадоўлі і раслінаводства.
12:13
Грамадства
ДТСААФ падрыхтаваў больш за 4 тыс. вадзіцеляў для сілавых структур у 2025 годзе
Старшыня Цэнтральнага савета ДТСААФ Андрэй Некрашэвіч адзначыў, што 2025
год для аб'яднання прайшоў пад дэвізам далейшага эканамічнага развіцця.
"Нашы даходы выраслі на 32 працэнты. Пры гэтым заработная плата
супрацоўнікаў павялічылася на 25 працэнтаў", - сказаў Андрэй Некрашэвіч.
12:05
Грамадства
Аб нюансах увозу безалкагольнага піва ў ЕАЭС расказалі ў ДМК
Тавар не будзе адносіцца да алкагольных напіткаў, калі канцэнтрацыя
спірту ў безалкагольным піве не больш як 0,5 працэнта, растлумачылі ў
ведамстве. "Увоз такога піва можна ажыццявіць у рамках агульных норм
бяспошліннага ўвозу, для якога кошт усіх перамяшчаемых тавараў не
павінен перавышаць суму, эквівалентную 500 еўра, а вага - 25 кг", -
удакладнілі ў ДМК.
11:40
Грамадства
Наколькі моцнымі будуць маразы ў ноч на 21 лютага, расказалі ў Белгідрамеце
У суботу будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. У начныя і
ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. На асобных участках дарог
чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы
ноччу 2-7 м/с, днём 4-9 м/с, з парывамі да 12 м/с.
11:18
Спорт
Больш за 300 барцоў з 14 краін: турнір памяці Мядзведзя стартаваў у Мінску
На традыцыйныя спаборніцтвы ў Мінску заявіліся больш за 300 спартсменаў з
14 краін, у тым ліку прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы. У спісе
ўдзельнікаў практычна ўсе лідары беларускай каманды, сярод іх медалісты
Алімпійскіх гульняў 2020 года Магамедхабіб Кадзімагамедаў, Ірына
Курачкіна і Ванеса Каладзінская, якая вярнулася на дыван пасля
перапынку.
11:02
Грамадства
З галалёдзіцай і снегам у Беларусі змагаюцца амаль 3,4 тыс. работнікаў ЖКГ
У начны і ранішні час на вуліцах краіны для ўборкі снегу і пасыпкі
процігалалёднымі матэрыяламі дарог, тратуараў, прыпынкаў грамадскага
транспарту выкарыстоўваліся 855 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі:
223 пескараскідальнікі/солераскідальнікі, 331 снегаўборачная машына,
301 машына для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі.
10:51
Спорт
Шарамкоў і Кузьмянкова выйшлі ў фіналы на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў Германіі
У першы дзень турніру адбыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў трох відах
праграмы ў хлопцаў і на двух снарадах у дзяўчат. У вольных
практыкаваннях лідар нашай мужчынскай каманды Ягор Шарамкоў набраў
14,100 бала і заняў другое месца сярод 34 удзельнікаў, Яраслаў Крутаў
стаў 21-м.
10:40
Эканоміка
МАЗ пашырае пастаўкі аўтобусаў у Растоў-на-Доне
У рамках рабочай сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні далейшага
ўзаемадзеяння, а таксама планы па развіцці грамадскага транспарту ў
Растове. Сёння ў горадзе выкарыстоўваецца тэхніка МАЗ у самых розных
галінах.
10:34
Прэзідэнт
Прэс-служба Прэзідэнта Беларусі падзялілася падрабязнасцямі праведзенай напярэдадні размовы з Пуціным
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
вечарам 19 лютага правялі тэлефонную размову, у час якой дадаткова
абмеркавалі пытанні будучага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай
дзяржавы.
10:19
Грамадства
Больш за 80 тыс. турыстаў наведалі БЕЛАЗ у мінулым годзе
2025 год стаў самым паспяховым за ўсю дзесяцігадовую гісторыю
прамысловага турызму на БЕЛАЗе: прадпрыемства прыняло 81 332 турысты,
што робіць яго безумоўным лідарам сярод беларускіх прамысловых гігантаў.
09:53
Эканоміка
"Вялікі камень" пашырае супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі
Гасцей азнаёмілі з прэферэнцыйным рэжымам індустрыяльнага парка і
ўмовамі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама работай цэнтра
комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў і інвестараў "адна станцыя". У час
перагавораў бакі абмеркавалі напрамкі далейшага супрацоўніцтва.
09:33
Спорт
Каралёк дапамог гандбалістам "Кельцы" выйграць трэці матч запар у Лізе чэмпіёнаў
Польскі "Кельцы" здабыў трэцюю вікторыю запар, перамогшы на сваёй арэне
венгерскі "Веспрэм" - 36:35. Беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк
вызначыўся пяць разоў, усяго ў гэтым сезоне чэмпіёнскай Лігі ў яго
актыве 46 мячоў.
09:26
У свеце
Пентагон: дапамога ЗША Украіне скарацілася ў 44 разы за два гады
З 2022 па 2024 год на ваенную і фінансавую падтрымку Украіны выдзелілі
$183,58 млрд, уключаючы апошні значны пакет у памеры $60,78 млрд
(красавік 2024 года). У 2025 годзе дапамога склала $3,92 млрд, а на 2026
фінансавы год (да 30 верасня) запланавана $220 млн.
