Стужка навiн
17
.03.26
12:35
Грамадства
Турчын: Беларусь не будзе канфіскоўваць фуры з літоўскай рэгістрацыяй
Міжнародныя аўтаперавозчыкі звярнуліся да Прэзідэнта Беларусі з просьбай
садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі з грузавікамі з літоўскай
рэгістрацыяй. Прэзідэнт Беларусі разгледзеў іх зварот і, кіруючыся
гуманітарнымі падставамі, даручыў прэм'ер-міністру сустрэцца з
аўтаперавозчыкамі і выслухаць іх пазіцыю.
12:16
Прэзідэнт
Лукашэнка бачыць патэнцыял для павелічэння ўдвая тавараабароту з Казахстанам
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 17 сакавіка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Цімурам Жаксылыкавым.
12:15
Грамадства
Ці захаваецца галалёдзіца? Аб надвор'і ў Беларусі 18 сакавіка расказалі сіноптыкі
У сераду чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя
і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, у цэнтральных і
ўсходніх раёнах на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер ноччу
прагназуецца няўстойлівы слабы, днём усходні, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.
12:10
Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
"Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. На працягу многіх гадоў яна з'яўляецца доўгачаканай і значнай падзеяй у сферы літаратуры і кнігавыдання, аб'ядноўваючы прафесіяналаў і аматараў друкаванага слова з розных куткоў зямнога шара", - гаворыцца ў віншаванні.
12:00
Прэзідэнт
Уражальны рэзультат. Лукашэнка высока ацаніў вынікі рэферэндуму ў Казахстане
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ўважліва назіраў за развіццём сітуацыі ў Казахстане ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў адназначную народную падтрымку новага Асноўнага Закона і Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.
11:59
Эканоміка
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-лютым павялічылася на 2,8 працэнта
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 3,5882 млрд
бел. руб., або ў супастаўных цэнах на 3 працэнты больш, чым у студзені -
лютым папярэдняга года.
11:43
Палітыка
Замежныя перавозчыкі звярнуліся да Прэзідэнта для ўрэгулявання сітуацыі з фурамі з літоўскай рэгістрацыяй
Кіраўнік дзяржавы разгледзеў зварот перавозчыкаў і, кіруючыся
гуманітарнымі падставамі, даручыў прэм'ер-міністру сустрэцца з
аўтаперавозчыкамі і выслухаць іх пазіцыю. Беларускі бок гатовы да
разгляду існуючай сітуацыі для пошуку магчымых шляхоў яе вырашэння.
11:41
Эканоміка
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені выраслі на 7,5 працэнта
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,5 працэнта,
трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты
насельніцтву) - 22,4 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай
дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7 працэнтаў, даходы ад уласнасці і
іншыя даходы - 5,1 працэнта.
11:29
Грамадства
Інтэрактыўны дыялог. На ФМА БДУ адбылося адкрыццё лекторыя "Дыпламат" з удзелам кіраўніка МЗС
Гэты праект прадугледжвае абмеркаванне актуальных напрамкаў дзейнасці
МЗС Беларусі ў рамках цыкла штомесячных сустрэч студэнтаў факультэта з
супрацоўнікамі Міністэрства замежных спраў.
11:18
Эканоміка
ВУП Беларусі ў студзені-лютым склаў 43,9 млрд бел. руб.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у супастаўных цэнах склаў 98,8 працэнта да ўзроўню студзеня - лютага 2025 года.
11:02
Культура
Зацверджаны праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Камянецкім раёне
Памятны знак на месцы маёнтка Р.Л.Траўгута ўстаноўлены ў вёсцы Шастакова
Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта месца, дзе знаходзіўся
маёнтак сям'і Траўгутаў і нарадзіўся Рамуальд Людвігавіч Траўгут - адзін
з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў. Памятны знак нагадвае аб жыцці і
подзвігу аднаго з дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху.
10:46
Грамадства
Мэтавы набор: што зменіцца для абітурыентаў і заказчыкаў кадраў?
Права заказу на мэтавую падрыхтоўку прадастаўлена дзяржаўным органам,
дзяржаўным арганізацыям і арганізацыям з доляй уласнасці дзяржавы ў іх
статутных фондах не менш як 50 працэнтаў, а таксама іншым арганізацыям,
якія ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна і маюць хадайніцтва
адпаведнага аблвыканкама (Мінскага гарвыканкама).
10:35
У свеце
У Казахстане агучаны падагульняючыя вынікі рэферэндуму па новай Канстытуцыі
Як адзначыў кіраўнік камісіі, у адпаведнасці з нормамі канстытуцыйнага
заканадаўства аб рэспубліканскім рэферэндуме, ён лічыцца праведзеным,
калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, якія маюць
права на ўдзел.
10:14
Грамадства
Беларусь і Аман увялі бязвізавы рэжым
17 сакавіка ўступіла ў сілу пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам
Амана аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў звычайных нацыянальных
пашпартоў.
