Стужка навiн
11
.11.24
13:06
Грамадства
Сацапытанне: ураду давяраюць больш за 67 працэнтаў беларусаў
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне "У якой ступені вы
давяраеце ўраду?". У выніку "давяраю" адказалі 67,5 працэнта апытаных,
"не давяраю" - 18,1 працэнта, "не магу адказаць" - 14,4 працэнта
рэспандэнтаў.
12:57
Культура
Вялікі тэатр рыхтуе прэм'еру оперы "Яўген Анегін"
Расказаць гледачам пушкінскую гісторыю, непадуладную часу, плануе
каманда пастаноўшчыкаў: галоўны дырыжор народны артыст Башкортастана
Арцём Макараў, галоўны рэжысёр уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна
Маторная.
12:47
Спорт
"Нёман" прыме мінскае "Дынама" ў цэнтральным паядынку футбольнага чэмпіянату Беларусі
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Мінск) - 62 ачкі
(25 матчаў), "Нёман" - 60 (27), "Тарпеда-БелАЗ" - 55 (27), "Дынама"
(Брэст) - 48 (28), "Віцебск" - 44 (28).
12:45
Эканоміка
Аграрыі Беларусі закончылі ўборку кукурузы на сілас
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалочана больш за 10,27 млн т
збожжа з улікам рапсу. У лідарах па намалоце - работнікі АПК
цэнтральнага рэгіёна краіны.
12:20
Грамадства
Месцамі невялікія дажджы і мокры снег прагназуюцца ў Беларусі 12 лістапада
Ноччу будзе без істотных ападкаў, днём месцамі пройдуць невялікія ападкі
(дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах могуць быць
слабыя туман і галалёд. Вецер няўстойлівы слабы.
12:19
Эканоміка
У Беларусі больш як на 99 працэнтаў завяршылі ўборку агародніны
Аграрыі рэспублікі, паводле даных на 11 лістапада, накапалі каля 5 млн т
цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 488 ц/га, убрана
101,6 тыс. га пасяўных плошчаў, што складае 97,8 працэнта плошчаў, якія
падлягаюць уборцы.
12:00
Спорт
Сола выйграла гонку з раздзельнага старту на турніры "Югорыя. Першы снег - 2024"
У гэтым годзе ўдзел у турніры таксама прынялі беларускія спартсмены. У
гонцы з раздзельнага старту на 5 км свабодным стылем у жанчын лепшы
рэзультат (12 мін. 35,5 сек.) паказала наша Ганна Сола. Другой і трэцяй
сталі расійскія лыжніцы Арына Калічава (8 сек. адставання) і Лізавета
Маслакова (+17 сек.).
12:00
Грамадства
Урач: невялікі насмарк не з'яўляецца проціпаказаннем да вакцынацыі
Невялікі насмарк не з'яўляецца проціпаказаннем да вакцынацыі, паведаміў
галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Дзмітрый
Зайцаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Арганізацыя работы
сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў".
11:46
Эканоміка
Мінэканомікі: механізмы заканадаўства даюць магчымасць эфектыўна спаганяць пратэрмінаваную запазычанасць
За 9 месяцаў 2024 года эканамічнымі судамі ўзбуджана 892 справы аб
неплацежаздольнасці і банкруцтве: 735 у адносінах да юрыдычных асоб і
157 - індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля палавіны ад іх агульнай
колькасці (48,8 працэнта) узбуджана ў Мінску.
11:38
Прэзідэнт
Лукашэнка абазначыў перспектыўныя сферы супрацоўніцтва з Батсванай
"Мінск зацікаўлены ў нарошчванні доўгатэрміновых сувязей з Габароне. Мы маем перспектывы супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння харчовай бяспекі і трансферу тэхналогій у галінах сельскай гаспадаркі, горназдабыўной прамысловасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
11:22
Прэзідэнт
Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні кантактаў з Анголай
"Ангольскі народ у цяжкай гераічнай барацьбе абараніў суверэнітэт сваёй краіны, здабыў права праводзіць самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку, будаваць эканоміку для людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
11:22
Спорт
Фрыц і Сінер з перамог пачалі падагульняючы турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў у Турыне
У першым паядынку групавога этапу амерыканец Тэйлар Фрыц (6-ы нумар
сусветнага рэйтынгу) перамог у дзвюх партыях расійскага тэнісіста
Данііла Мядзведзева (4) - 6:4, 6:3.
11:15
Грамадства
Дзяржава будуе, насельніцтва можа сабе дазволіць. Мінэканомікі аб планах па будаўніцтве жылля на пяцігодку
"Мы будуем і арэнднае жыллё, і для тых, хто мае патрэбу, будуем. Вядома,
таксама індыкатар таго, што мы вяртаемся да эканамічнага росту.
Дзяржава можа сабе дазволіць будаваць больш і арэнднага жылля для
катэгорый грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу, а насельніцтва ў сваю
чаргу можа сабе дазволіць гэту будоўлю пацягнуць", - падкрэсліў першы
намеснік міністра.
11:11
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб усё большай неабходнасці вяртання Беларусі і Польшчы да нармальных адносін
"Нягледзячы на розныя складанасці, лёс наканаваў нашым народам жыць побач, умацоўваць супрацоўніцтва і дружбу, агульную хрысціянскую і культурную спадчыну, шырокія сувязі ў разнастайных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
11:08
Палітыка
У МЗС пачынаюцца кадравыя чысткі? Рыжанкоў адказаў на інсінуацыі нядобразычліўцаў
"Наогул мы разглядаем работу за мяжой на такіх высокіх пасадах як добрую
прыступку для атрымання вопыту, сувязей, кантактаў, цікавых ідэй з тым,
каб усё гэта потым прымяніць, працуючы ў самой Беларусі", - сказаў
Максім Рыжанкоў.