Стужка навiн
08
.11.24
14:16
Прэзідэнт
"Сапраўдныя патрыёты сваёй зямлі!" Лукашэнка ўручыў узнагароды лепшым аграрыям Віцебскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў аграрыям за працавітасць, прафесіяналізм і
ўпартасць і ўручыў лепшым работнікам сельскай гаспадаркі вобласці
дзяржаўныя ўзнагароды.
14:14
Прэзідэнт
Лукашэнка лічыць, што Віцебскай вобласці неабходна папрацаваць над сферай турызму
"Турызм для Віцебшчыны, асабліва вясковы, - магутны фактар росту. Пакуль
яго патэнцыял не раскрыты. Мала мець прыродныя багацці - неабходна
сучасная, прывабная для гасцей інфраструктура", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
13:48
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Полацку хаця б раз у жыцці трэба пабываць кожнаму беларусу
"Вялікае, шчодрае свята ўраджаю зноў прыйшло ў слаўны Полацк - скарбніцу
зямлі беларускай. У вашым цудоўным горадзе-музеі, дзе кожны камень
дыхае гісторыяй, трэба пабываць хаця б раз у жыцці кожнаму беларусу", -
адзначыў беларускі лідар.
13:32
Прэзідэнт
Лукашэнка: менавіта інтэлектуальныя тэхналогіі павінны стаць у Беларусі лакаматывам прагрэсу
Прэзідэнт падкрэсліў, што інтэлектуальны патэнцыял Беларусі каласальны.
Рэспубліка адносіцца да катэгорыі дзяржаў з вельмі высокім узроўнем
чалавечага развіцця.
13:22
Прэзідэнт
Лукашэнка падкрэсліў наяўнасць больш як тысячагадовай гісторыі народаўладдзя на беларускіх землях
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта ў Полацку 1200 гадоў таму
пачаўся вельмі цяжкі шлях беларускага народа да ўласнай дзяржаўнасці.
12:46
Прэзідэнт
"Патрэбны прарыў!" Лукашэнка ставіць задачу за пяцігодку падвоіць экспарт ільняной прадукцыі
"Трэба як мінімум наблізіцца да ранейшых, савецкіх аб'ёмаў і за пяцігодку
падвоіць экспарт. Тым больш, цэны пайшлі. Гэта ў поўнай меры датычыцца і
іншых рэгіёнаў, якія займаюцца вырошчваннем ільну", - сказаў кіраўнік
дзяржавы.
12:40
Прэзідэнт
Лукашэнка даручыў распрацаваць стандартны сацпакет для маладых спецыялістаў у вёсцы
"Вёска павінна ісці ў нагу з часам. Нам трэба вярнуць у вёску моладзь і
далучыць яе да вырашэння інавацыйных задач, стварыць умовы для гэтага і
даваць магчымасць праявіць сябе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
12:18
Прэзідэнт
Лукашэнка: мір і спакой на беларускай зямлі трэба адстойваць і абараняць усімі сіламі
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўжо зроблена нямала, зроблена нават тое, што часам здавалася немагчымым.
11:58
Прэзідэнт
Лукашэнка: у наступнай пяцігодцы трэба канчаткова вырашыць пытанне па Віцебскай вобласці
"Я не забыў абяцанняў. Да 1 сакавіка мы падводзім вынікі работы названых
структур. І я хачу,каб вы разумелі: ніякіх "электаральных скідак",
выбары маўляў, не будзе, калі праваліце справу", - папярэдзіў Прэзідэнт.
11:50
Прэзідэнт
Лукашэнка: наш фронт - гэта эканоміка, а для вяскоўцаў - хлебная ніва
"Нас шмат разоў выпрабоўвалі на трываласць, спрабуючы адняць свабоду.
Напал страсцей вакол Беларусі не сціхае і па гэты дзень. Наш суверэнітэт
не дае камусьці спакою. Супраць нас выкарыстоўваюць самыя вераломныя
метады, каб проста абнуліць, выкрасліць з гісторыі. Вы бачыце гэта самі,
як нагнятаецца сітуацыя вакол нас", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
11:19
Прэзідэнт
"Што будзем рабіць з Віцебскай вобласцю?" Лукашэнка даручыў вызначыцца са стратэгіяй развіцця рэгіёна
"Што будзем рабіць з Віцебскай вобласцю або ў Віцебскай вобласці?" -
спытаў Аляксандр Лукашэнка ў чыноўнікаў, і перш за ўсё ў міністра
сельскай гаспадаркі і харчавання адразу ж пасля прыбыцця ў горад.
11:11
Грамадства
"Нам ёсць што паказаць, аб чым расказаць". Старшыня Пінскага гарвыканкама аб "Марафоне адзінства"
"Нам прыемна адчуваць сябе ўдзельнікамі такой маштабнай
грамадска-культурнай акцыі, як "Марафон адзінства". Нам ёсць што
паказаць і аб чым расказаць. Пінск уносіць значны ўклад у развіццё
вобласці і рэспублікі", - сказаў Валерый Рабкавец.
11:03
Прэзідэнт
Лукашэнка прыбыў у Полацк на абласныя "Дажынкі"
У горадзе разгарнулі святочны гандаль і тэматычныя пляцоўкі, выстаўку сельскагаспадарчай тэхнікі. Эпіцэнтрам
святкавання стане плошча Свабоды. Тут пройдзе цырымонія ўзнагароджання
перадавікоў і канцэрт з удзелам творчых калектываў Віцебскай вобласці.
10:44
Грамадства
Абласныя "Дажынкі" праходзяць у Полацку
Абласное свята працаўнікоў вёскі праходзіць сёння ў Полацку. На ім
сабраліся перадавікі АПК з усёй Віцебскай вобласці. Лепшых хлебаробаў
будуць ушаноўваць за поспехі ва ўборачнай кампаніі гэтага года.