Стужка навiн
20
.11.24
15:31
Спорт
Легендарны іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль на мінорнай ноце завяршыў гульнявую кар'еру
Праслаўлены іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль завяршыў гульнявую кар'еру
пасля прайгранага чвэрцьфінальнага матчу зборнай Іспаніі ў Кубку Дэвіса з
камандай Нідэрландаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
15:24
Эканоміка
Урад вызначыў новы парадак закупак арматурнага пракату
"Змяненняў даволі шмат, але калі гаварыць у цэлым, то пашырылася
прымяненне біржавога механізма. Напрыклад, недзяржаўныя арганізацыі,
якія займаюцца аптовым гандлем, цяпер абавязаны купляць увесь беларускі
арматурны пракат на біржы, а для дзяржаўных арганізацый выкарыстанне
біржавых таргоў абавязкова як пры закупцы айчыннага, так і імпартнага
арматурнага пракату", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.
15:24
Грамадства
Цэнтр грамадскага назірання будзе працаваць на выбарах Прэзідэнта Беларусі
"Плануецца стварэнне грамадскімі аб'яднаннямі грамадскага наглядальнага
цэнтра, які размесціцца ў Палацы прафсаюзаў. У тым ліку будуць прамыя
ўключэнні з гэтай пляцоўкі ў Інфармацыйны цэнтр ЦВК", - расказаў Ігар
Карпенка.
14:26
У свеце
Парламент Узбекістана зацвердзіў Арыпава на пасадзе прэм'ер-міністра
На пасяджэнні парламента прэзідэнт рэспублікі Шаўкат Мірзіёеў выказаў
упэўненасць, што новая эпоха стане перыядам, у якім Узбекістан будзе
імкліва развівацца і дасягне яшчэ большых вышынь.
14:18
Грамадства
ЦВК зацверджаны парадак дэкларавання даходаў і маёмасці прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатамі ў Прэзідэнты
Як адзначыла сакратар ЦВК Алена Балдоўская, асобы, якія вылучаюцца ў
кандыдаты, могуць знайсці форму для запаўнення звестак аб даходах на
сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі або звярнуцца за бланкам непасрэдна ў
ЦВК.
14:14
Эканоміка
Экспарт Белкаапсаюза за дзевяць месяцаў вырас на 18,3 працэнта
Ключавымі пытаннямі абмеркавання былі рэалізацыя Праграмы развіцця
спажыўкааперацыі на 2024-2025 гады і выкананне даручэнняў Прэзідэнта
Беларусі.
13:55
У свеце
Пяскоў заявіў аб гатоўнасці Пуціна да перагавораў па Украіне
"Прэзідэнт сапраўды неаднаразова - а дакладней, пастаянна - заяўляе аб
тым, што ён гатовы да кантактаў і перагавораў", - сказаў прадстаўнік
Крамля, каменціруючы публікацыю агенцтва Reuters аб магчымых кантактах
па ўкраінскай тэматыцы Пуціна з выбраным прэзідэнтам ЗША Дональдам
Трампам.
13:44
Грамадства
ЦВК: перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць газеты "Рэспублiка" і "Звязда"
Кожнаму кандыдату ў Прэзідэнты будзе прадастаўлена магчымасць два разы ў
прамым эфіры выступіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і Першага
нацыянальнага канала Беларускага радыё. На кожнае выступленне кандыдату
зарэзервавана не больш за 30 мінут. Эфірны час у радыё- і тэлеэфіры
будзе прадастаўляцца ў перыяд з 8 па 17 студзеня 2025 года па рабочых
днях.
13:39
Эканоміка
Рост і дыверсіфікацыя паставак. Беларусь і Ніжагародская вобласць пашыраюць супрацоўніцтва ў аграрнай сферы
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр
Ломскі абмеркаваў з міністрам сельскай гаспадаркі і харчовых рэсурсаў
Ніжагародскай вобласці Мікалаем Дзянісавым развіццё дзелавога
супрацоўніцтва, узаемныя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і
прадуктаў харчавання, падпісанне пагадненняў у аграпрамысловай сферы.
13:27
Грамадства
Інфармацыйны цэнтр ЦВК Беларусі будзе працаваць з 24 па 27 студзеня
Работа ў Інфармацыйным цэнтры плануецца ў выглядзе прэс-канферэнцый,
прамых уключэнняў, брыфінгаў, тэматычных мерапрыемстваў. "Таксама будзе
прадстаўлена дастатковая колькасць графічных, інфармацыйных матэрыялаў,
якія дадуць магчымасць нашым гасцям, прадстаўнікам СМІ азнаёміцца
дэталёва з інфармацыяй аб бягучай выбарчай кампаніі", - адзначыў
намеснік начальніка аддзела.
13:14
Грамадства
Навумовіч: больш за 500 індывідуальных прадпрымальнікаў перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы з 1 кастрычніка
Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва праходзіць у Беларусі 18-20
лістапада. Ён уключае вялікую колькасць мерапрыемстваў па ўсёй краіне.
13:00
Эканоміка
На будаўнічыя падрадныя работы ў Беларусі за дзесяць месяцаў затрачана Br16,8 млрд
За дзесяць месяцаў доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным
аб'ёме падрадных работ у будаўніцтве склала 27,9 працэнта. Больш за ўсё ў
будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці - 78,6 працэнта,
дзяржаўная склала 20,8 працэнта, замежная - 0,6 працэнта.
12:52
Эканоміка
У Беларусі падлічылі інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-кастрычнік
Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал наступная:
будаўніча-мантажныя работы - 48,2 працэнта, машыны, абсталяванне,
транспартныя сродкі - 40,1 працэнта, іншыя работы і затраты - 11,7
працэнта.
12:51
Грамадства
"Адзін раён - адзін праект": пералік рэгіянальных ініцыятыў плануюць пашырыць
"Амаль 50 праектаў ужо рэалізавана ў рамках ініцыятывы "Адзін раён -
адзін праект". Да канца года мы бачым дадатную дынаміку. І што самае
галоўнае, гэта ініцыятыва не будзе спынена. Мы разглядаем ва ўрадзе
ўдакладненне пераліку, ён будзе дапоўнены больш як 40 праектамі.
Колькасць новых рабочых месцаў у рамках гэтых праектаў складзе амаль 11
тыс.", - сказаў Юрый Чабатар.