Стужка навiн
15
.01.25
15:22
Прэзідэнт
Лукашэнка папярэдзіў людзей у пагонах: лішніх грошай не будзе
У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы крытычна выказаўся наконт планаў
па будаўніцтве некаторых аб'ектаў, якія не адносяцца да першачарговых
або найбольш запатрабаваных, у тым ліку для патрэб сілавых структур.
Напрыклад, гэта датычылася ўзвядзення пляцаў і спартпляцовак для
ваеннаслужачых.
14:54
Грамадства
ЦВК: толькі адзін бюлетэнь для галасавання можа быць выдадзены ўзамен сапсаванага
"Толькі адзін бюлетэнь для галасавання можа быць выдадзены ўзамен
сапсаванага. Таму калі па нейкай прычыне выбаршчык заблытаўся або
памылкова паставіў знак не ў тым квадраце ў бюлетэні, ён можа адзін раз
звярнуцца ва ўчастковую камісію, і яна выдасць яму адзін бюлетэнь узамен
сапсаванага", - адзначыла Алена Балдоўская.
14:54
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і БРІКС
Праекты Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і Стратэгіі дзеянняў па
рэалізацыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у рамках удзелу ў
дзейнасці БРІКС былі прадстаўлены ўрадам на разгляд кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адобрыў абодва дакументы.
14:45
Грамадства
Кухараў расказаў, як і чаму ў Мінску перагледзелі праграмы па будаўніцтве школ і дзіцячых садоў
Уладзімір Кухараў адзначыў, што ў час рэалізацыі інвестыцыйных праграм
важна забяспечыць мэтазгоднасць і эфектыўнасць прынятых рашэнняў, гэта
значыць неабходнасць будаўніцтва тых ці іншых аб'ектаў павінна быць
абгрунтавана і ўважліва падлічана.
14:40
Грамадства
Турчын: пры фарміраванні інвестпраграм павінны пераважаць прынцыпы разумнасці і мэтазгоднасці
Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай прадугледжваецца будаўніцтва
сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, вытворчых аб'ектаў. Таму,
падкрэсліў старшыня Мінскага аблвыканкама, да напаўнення праграмы
неабходна падыходзіць удумліва.
14:33
Прэзідэнт
"Не дачакаецеся". Лукашэнка адказаў нядобразычліўцам
Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў усім прысутным аб выканальніцкай
дысцыпліне і неабходнасці дасканалай прапрацоўкі ўсіх прымаемых рашэнняў
з пункту гледжання інтарэсаў краіны і эфектыўнасці для эканомікі.
14:28
Прэзідэнт
Лукашэнка: экспарт становіцца найважнейшым элементам эканомікі Беларусі
Экспарт зноў становіцца найважнейшым элементам у нашай эканоміцы.
Вырабляем шмат, палавіну спажываем, палавіну трэба прадаць", - адзначыў
Прэзідэнт.
14:24
Грамадства
Швед: частка збеглых даўно хоча вярнуцца на радзіму
Андрэй Швед падкрэсліў, што на сёння ўсе, хто мае дачыненне да
экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, ужо або асуджаны, або
з'яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў, якія будуць разгледжаны
судамі.
13:59
Прэзідэнт
Лукашэнка: трэба пражыць год і пяцігодку так, каб не было ганебна і сорамна перад будучымі пакаленнямі
"Таму трэба варушыцца. Трэба пражыць не толькі будучы год, але і
пяцігодку выцягнуць так, каб ганебна і сорамна не было перад будучымі
пакаленнямі", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.
13:15
Прэзідэнт
Лукашэнка аб галоўным патрабаванні да Дзяржінвестпраграмы: не траціць ні капейкі на тое, без чаго можна абысціся
"Ні адной капейкі нельга траціць на тое, без чаго мы можам абысціся.
Усякія офісы, канторы і іншае - у нас гэтага "барахла" хапае. Дзяржаўныя
яны, для МУС, дзяржслужачых - няважна для каго", - сказаў кіраўнік
дзяржавы.
13:05
Грамадства
Больш за 3,8 тыс. работнікаў ЖКГ расчышчаюць у Беларусі вуліцы ад снегу
Звярнуцца з заўвагамі па апрацоўцы дарожнага пакрыцця ад наледзі можна на нумары 115 і 125 (адзіны нумар дарожнай службы).
12:48
Спорт
Прэзідэнт НАК: адзначаем імкненне МАК вярнуць нашых атлетаў на міжнародныя старты
Мінулы алімпійскі цыкл стаў адным з самых складаных у гісторыі
беларускага спорту. Такое меркаванне на справаздачна-выбарнай
Генеральнай асамблеі НАК выказаў прэзідэнт арганізацыі Віктар Лукашэнка.
12:48
Грамадства
Мокры снег і галалёдзіца. Якога надвор'я чакаць беларусам 16 студзеня
Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Месцамі чакаецца слабы
галалёд, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер уначы
няўстойлівы слабы, удзень заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
12:39
Прэзідэнт
Стварэнне і развіццё інфраструктуры краіны. Лукашэнка абазначыў асноўную мэту Дзяржінвестпраграмы
"Асноўная мэта названай праграмы - стварэнне і развіццё інфраструктуры
краіны: інжынернай, сацыяльнай, вытворчай і абароннай", - падкрэсліў
Аляксандр Лукашэнка.
12:39
Грамадства
ЦВК: для назірання за выбарамі Прэзідэнта Беларусі акрэдытаваны наглядальнікі з больш як 40 краін
"20 студзеня, панядзелак, - апошні дзень, калі суб'екты могуць накіраваць
сваіх прадстаўнікоў у якасці наглядальнікаў у адпаведныя тэрытарыяльныя
ўчастковыя выбарчыя камісіі", - расказала сакратар ЦВК.