Стужка навiн
10
.11.25
10:33
Эканоміка
Звыш 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі
"Паводле аператыўных даных на 10 лістапада, з палёў краіны намалочана 10
725 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта на 715 тыс. тон
больш, чым на аналагічную дату мінулага года", - расказалі ў
прэс-службе.
10:15
Спорт
Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць аўтсайдара Заходняй канферэнцыі
У бягучым сезоне "зубры" і "леапарды" ўжо сустракаліся на "Мінск-Арэне":
матч 28 кастрычніка закончыўся разгромнай перамогай гаспадароў лёду з
лікам 8:2. Дублямі ў тым паядынку вызначыліся Данііл Ліпскі і Ягор
Борыкаў.
09:42
Грамадства
ДМК: літоўскія фуры змогуць пакінуць стаянкі пасля адкрыцця Літвой граніцы
"Фуры змогуць пакінуць стаянкі, але толькі пасля поўнага аднаўлення
літоўскім бокам руху праз беларуска-літоўскі ўчастак граніцы", -
падкрэслілі ў ДМК.
09:34
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Лаоса і запрасіў яго ў Беларусь
"Вас ведаюць як выдатнага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй радзімы, які аддае ўсе сілы дзеля развіцця Лаоса, умацавання яго ролі і аўтарытэту ў рэгіёне і свеце, паляпшэння жыцця грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
09:20
У свеце
Кітай адклаў на год спагнанне спецыяльнага партовага збору з суднаў ЗША
Акрамя таго, прыпыняецца расследаванне сітуацыі з уплывам на бяспеку і
інтарэсы развіцця суднаходнай галіны, суднабудаўнічай прамысловасці і
звязаных з імі прамысловых ланцужкоў паставак.
09:12
Грамадства
ДПК: пропуск транспарту з літоўскімі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску часова прыпыняецца
"З 9.00 10 лістапада ў мэтах арганізаванага пераразмеркавання
грузаперавозчыкаў па месцах стаянкі выпуск транспарту з літоўскімі
рэгістрацыйнымі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з
Беларусі часова прыпыняецца", - адзначылі ў ДПК.
09:03
Спорт
Літвіновіч і Буйлоў атрымалі перамогу на чэмпіянаце свету ў сінхронных скачках на батуце
У фінале беларусы набралі 54,670 бала і занялі першае месца, абышоўшы
сярэбраных прызёраў японцаў амаль на два ачкі. Тройку лепшых замкнулі
кітайцы.
09:02
Грамадства
Да +10°С чакаецца сёння ў Беларусі
Месцамі па краіне - туман, воблачнасць. Прагназуюцца часам невялікія
дажджы, вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра днём складзе 4-10
градусаў цяпла.
09:01
Грамадства
"Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу". Эксперт аб магчымай вялікай здзелцы Мінска і Вашынгтона
"Беларусь вельмі дакладна акрэсліла сваю пазіцыю. Перш за ўсё нашым
стратэгічным партнёрам з'яўляецца Расія, і прыярытэты мы не памяняем.
Але калі амерыканцы хочуць здзелкі - няхай прыходзяць. Беларусь гатова
ўстанаўліваць адносіны, але ініцыятарам гэтага яна не будзе, - лічыць
Юлія Абуховіч.
08:30
Палітыка
МЗС: больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне "Катлоўкі"
"У мэтах забеспячэння бяспекі і захаванасці гэтых транспартных сродкаў,
сканцэнтраваных пераважна на пад'язных шляхах да пунктаў пропуску
"Каменны Лог" і "Беняконі", беларускім бокам прынята рашэнне аб іх
перамяшчэнні на спецыяльна абсталяваныя месцы стаянкі ў раёне пункта
пропуску "Катлоўка", - заявілі ў МЗС.09
.11.25
22:12
У свеце
Трамп вылучыў Коўла на пасаду спецпасланніка ЗША ў Беларусі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў кандыдатуру юрыста Джона Коўла на
пасаду спецыяльнага пасланніка ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
22:03
Палітыка
Рыжанкоў расказаў пра маючыя адбыцца замежныя візіты Лукашэнкі
Як стала вядома журналістам, сярод бліжэйшых камандзіровак беларускага
лідара - візіт у Алжыр. Максім Рыжанкоў адзначыў, што гэта адна з
эканомік Афрыкі, што стабільна развіваюцца, і ў Беларусі з Алжырам шмат
агульных падыходаў для супрацоўніцтва.
17:50
Грамадства
Часам невялікія дажджы і туман. Якое надвор'е абяцаюць сіноптыкі на 10 лістапада
10 лістапада месцамі па краіне чакаюцца туман, воблачнасць. Прагназуюцца
часам невялікія дажджы, вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра
ўначы складзе 2-7 градусаў цяпла, днём да плюс 10.
16:39
Грамадства
Наглядзеліся на Польшчу. Эксперт растлумачыла, чаму Літва закрыла граніцу з Беларуссю
Праводзячы паралелі паміж рашэннямі Польшчы і Літвы аб закрыцці граніцы з
Беларуссю, эксперт звярнула ўвагу, што ў абодвух выпадках падставы былі
надуманымі. Акрамя таго, аналізуючы гэтыя рашэнні, цяжка зразумець,
якімі інтарэсамі кіруюцца заходнія суседзі Беларусі.
