Стужка навiн
26
.11.24
15:40
Прэзідэнт
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне
У сумеснай заяве бакі пацвердзілі сваю прыхільнасць да права
палесцінскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай
палесцінскай дзяржавы на аснове двухдзяржаўнай формулы ў адпаведнасці з
рашэннямі Савета Бяспекі і Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый.
15:33
Грамадства
Дзярждума Расіі ратыфікавала пагадненне з Беларуссю аб узаемным прызнанні электроннага подпісу
Гэта пагадненне было падпісана 15 красавіка 2024 года ў Маскве.
Беларускі бок завяршыў усе неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры па
дакуменце ў пачатку кастрычніка.
15:11
Палітыка
Дапкюнас выступіў з сумеснай заявай ад шэрага краін на 52-й сесіі ЮНІДА
Заява была зроблена ад імя наступных дзяржаў-членаў - Беларусі,
Венесуэлы, Ірана, Кітая, КНДР, Кубы, Нікарагуа, Палесціны, Расіі і
Сірыі.
14:58
Грамадства
Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды за ўклад у рэалізацыю праекта па будаўніцтве БелАЭС
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў
Беларусі Барыс Грызлоў, першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны
інжынер РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Анатоль Бондар.
14:30
Культура
Выстава беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Малдовы
Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў вёсцы Карпаўка, Лоўескага раёна,
Гомельскай вобласці, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З
1983 года жыве ў Малдове.
14:23
Прэзідэнт
Беларусь і Пакістан заняліся рэвізіяй сваіх адносін. Якія задачы Прэзідэнт паставіў міністрам?
"Мы не гіганцкая краіна і ад гігантаманіі ніколі не пакутавалі і не
пакутуем. Але ад Савецкага Саюза, які быў высокатэхналагічнай краінай,
нам дасталіся добрыя тэхналогіі, якія мы апошнім часам развілі. І я
ўпэўнены, што тыя тэхналогіі, якімі мы валодаем, вельмі патрэбны
Пакістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
14:18
Палітыка
Шахбаз Шарыф: Беларусь зможа істотна дапамагчы Пакістану дасягнуць пастаўленых мэт
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што беларускі лідар з'яўляецца вялікім
сябрам Пакістана і ў фармаце "сам-насам" бакі ўжо змаглі абмеркаваць
шэраг надзённых і важных пытанняў. "Вы чалавек практыкі, таму мы сёння
пастараемся гаварыць менш, але больш ажыццяўляць практычных рэчаў", -
сказаў Шахбаз Шарыф.
13:59
Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф прынялі сумесную заяву
У сумеснай заяве адзначаецца, што лідары дзвюх краін разгледзелі ўвесь
спектр двухбаковых адносін і пацвердзілі ўзаемную прыхільнасць да
паглыблення дружалюбных сувязей паміж дзвюма краінамі ў палітычнай,
гандлёва-эканамічнай, культурнай, сацыяльнай і іншых галінах.
13:13
Прэзідэнт
Лукашэнка: Пакістан і Індыя павінны прыйсці да мірнага вырашэння канфлікту
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра азнаёмлены з сітуацыяй у Джаму і
Кашміры. Нявызначаны статус гэтай тэрыторыі ўжо даўно з'яўляецца
прычынай канфлікту паміж Пакістанам і Індыяй.
12:51
Грамадства
Да - 9°С прагназуюць у Беларусі ў ноч на 27 лістапада
Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны
чакаюцца ападкі: дождж, мокры снег і снег. На асобных участках дарог
сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы. Месцамі чакаюцца наліпанне
мокрага снегу, слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы з пераходам на
заходні.
12:40
Прэзідэнт
"За рамкамі афіцыёзу". Лукашэнка звярнуўся з незвычайнай асабістай прапановай і сяброўскай парадай да Пакістана
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за рамкамі афіцыйных заяў хацеў бы звярнуцца да пакістанскага боку з адной асабістай прапановай.
12:38
У свеце
Выбары прэзідэнта Грузіі прапанавана правесці 14 снежня
"Выступаю з прапановай правесці чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі 14
снежня 2024 года. Адпаведна, зыходзячы з нашага заканадаўства,
інаўгурацыя адбудзецца 29 снежня 2024 года", - заявіў Папуашвілі на
пасяджэнні бюро парламента.
12:36
Грамадства
Качанава: аб якасці нашых прадуктаў ведаюць далёка за межамі краіны
Салігорская птушкафабрыка ў сегменце па вытворчасці яек займае вядучыя
пазіцыі, звярнула ўвагу спікер. "Гэта не проста вытворчасць яек. Гэта і
новыя віды прадукцыі, вельмі карысныя і патрэбныя для харчавання нашых
грамадзян, і, што немалаважна, - дзіцячага харчавання", - падкрэсліла
Наталля Качанава.
12:24
Грамадства
Галоўчанка: праграма супрацоўніцтва з РФ па атамных неэнергетычных і няатамных праектах будзе пашырана
"Са свайго боку хачу адзначыць, што мы, безумоўна, зацікаўлены ў
развіцці ўсебаковага дзелавога ўзаемадзеяння з дзяржкарпарацыяй па ўсіх
напрамках. Цяпер, на мой погляд, галоўная задача - актывізаваць
практычную работу. Гэта павінна стаць асноўнай тэмай нашай сённяшняй
сустрэчы", - адзначыў прэм'ер-міністр.
12:06
Грамадства
Нарышкін: Захад хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША і брытанская
разведвальная служба МІ-6 разлічваюць выкарыстаць фарміраванне "полк імя
Каліноўскага" (нефармальная арганізацыя са структурнымі
падраздзяленнямі, якія ў яе ўваходзяць, прызнана тэрарыстычнай. -
Заўвага БЕЛТА) для дэстабілізацыі ў Беларусі з улікам маючых адбыцца там
выбараў прэзідэнта.