Стужка навiн
26
.11.24
09:01
Грамадства
Без ападкаў і да 8 градусаў цяпла будзе сёння ў Беларусі
Будзе пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і
галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы,
паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 12 м/с.
09:00
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў калектыў часопіса "Алеся" з векавым юбілеем выдання
"Ад першага нумара і да сённяшняга часу "Алеся" з'яўляецца сапраўдным
летапісам жыцця, добрым субяседнікам і верным сябрам для розных
пакаленняў беларусак. Талент і прафесіяналізм каманды аднадумцаў, уменне
адлюстроўваць прыгажосць і глыбіню жаночай натуры, зазірнуць у таямнічы
свет жаночага шчасця на працягу гадоў выклікаюць высокі давер да
часопіса", - гаворыцца ў віншаванні.
25
.11.24
19:59
Эканоміка
"Нам ёсць што прапанаваць". Мятлікаў прэзентаваў патэнцыял Беларусі на бізнес-форуме ў Ісламабадзе
Беларуская гандлёва-прамысловая палата - буйнейшае бізнес-аб'яднанне ў
Рэспубліцы Беларусь, адзначыў Міхаіл Мятлікаў. Усяго БелГПП аб'ядноўвае
больш за 2,6 тыс. беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць практычна ўсе
сегменты эканомікі: ад юрыдычнага кансультавання і лагістыкі да
вытворчасці прадуктаў харчавання, тэкстылю і цяжкага машынабудавання.
19:29
Грамадства
"Інтэграл" запрашае выпускнікоў школ на дні адкрытых дзвярэй
Прадпрыемства ў дні адкрытых дзвярэй запрашае вучняў 9-11-х класаў па
адрасе: Мінск, вул. Казінца, 121А (уваход з тарца будынка) з 10.00 да
13.00. На сайце "Інтэграла" апублікаваны даты - школьнікі могуць
наведаць прадпрыемства 30 лістапада, 28 снежня 2024 года, а таксама 25
студзеня, 22 лютага, 29 сакавіка, 26 красавіка, 21 мая і 16 ліпеня 2025
года.
19:14
Эканоміка
Прамысловасць і медыцына. Аб чым дамовіліся кампаніі Беларусі і Пакістана на форуме ў Ісламабадзе
Паводле слоў старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава, да падпісання на палях
форуму былі гатовы восем дакументаў на агульную суму больш як $17 млн.
Паколькі перагаворы пройдуць на працягу двух дзён, гэта колькасць можа
павялічыцца.
18:46
Грамадства
Махляры рассылаюць рэкламу з прапановай зарабіць ад імя "Белтэлекама"
"Апошнім часам фіксуюцца выпадкі распаўсюджвання фэйкавай інфармацыі ад
імя РУП "Белтэлекам". Махляры дзейнічаюць у сетцы Instagram, рассылаючы
рэкламу з прапановай зарабіць, - адзначылі на прадпрыемстве. - РУП
"Белтэлекам" не мае дачынення да рэсурсу, які прапануе пасіўны
заработак".
18:34
Грамадства
Як абмяркоўваліся і ў чым сутнасць. Лянчэўская пра навацыі ў заканадаўства аб крымінальнай адказнасці
"Дэпутаты знаходзяцца ў пастаянным працэсе абмеркавання тых ці іншых
навел заканадаўства і пытанняў правапрымянення з простымі людзьмі і
зацікаўленымі асобамі", - дадала Марына Лянчэўская.
18:17
Грамадства
Выстаўка-продаж вырабаў людзей з інваліднасцю пройдзе ў Першым нацыянальным гандлёвым доме
У ведамстве адзначылі, што выстаўка-продаж арганізавана сумесна з
Беларускім саюзам жанчын. Месцам правядзення выбрана адна з самых
наведваемых лакацый сталіцы - Першы нацыянальны гандлёвы дом.
"Мерапрыемства прымеркавана да Дня інвалідаў і аб'яднае каля 60 умельцаў
з розных ТЦСАН і сацыяльных пансіянатаў краіны", - падкрэслілі ў
Мінпрацы.
17:42
Грамадства
Рэпетыцыя ЦЭ для вучняў 11-х класаў школ Беларусі адбудзецца 8 лютага
Тэсты для правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, як і для
самога экзамену, сфарміруе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Іспыты 8 лютага пачнуцца адачасова па ўсёй краіне - у 11.00.
17:20
Грамадства
Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квесце "Гэта ўсё мае роднае" ў Віцебску
Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квесце "Гэта ўсё маё роднае" ў Віцебску.
Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік БРСМ Дар'я
Сліжэўская.
17:08
Грамадства
БДУТ правядзе алімпіяду для жадаючых паступіць без уступных іспытаў
Пераможцамі спаборніцтваў, якія атрымаюць права ўжо ў сакавіку быць
залічанымі без уступных іспытаў на адну са спецыяльнасцей на выбар,
будуць прызнаны ўладальнікі дыпломаў заключнага этапу І, ІІ і ІІІ
ступені.
16:57
Эканоміка
Яфімаў: вынік узаемадзеяння Беларусі і Пакістана - сумесныя вытворчасці, у тым ліку энерганасычанай тэхнікі
Аляксандр Яфімаў падкрэсліў, што Пакістан для Беларусі выступае
надзейным партнёрам у многіх сферах дзейнасці, асабліва ў развіцці
прамысловага супрацоўніцтва. "Вынікам двухбаковай работы па ўмацаванні
ўзаемадзеяння з'яўляецца выбудоўванне кааперацыі ў рамках стварэння
сумесных вытворчасцей, у тым ліку энерганасычанай тэхнікі", - сказаў
міністр.
16:25
Эканоміка
У Беларусі абмяркоўваюць стварэнне новых цэлюлозна-папяровых вытворчасцей
Чакаецца, што
плануемая вытворчасць будзе на 100 працэнтаў экспартна арыентаванай.
16:17
Грамадства
Тыдзень лічбавай дасведчанасці: МУС правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю
Супрацоўнікі міліцыі правядуць мерапрыемствы па павышэнні дасведчанасці
насельніцтва аб кіберзлачынствах і спосабах абароны ад іх, фарміраванні
навыкаў бяспечных паводзін у інтэрнэце. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена
прафілактыцы ўцягвання непаўналетніх у махлярскую дзейнасць і парадку
ажыццяўлення аперацый з лічбавымі знакамі (токенамі).
15:55
Грамадства
"Трапілі ў кропку". Арганізатары "Марафону адзінства" аб праекце "Адну справу робім"
Успамінаючы гісторыю ўзнікнення праекта "Адну справу робім", які
рэалізаваны ў рамках "Марафону адзінства", Ганна Лукашэнка адзначыла,
што ён з'явіўся пасля адной з сустрэч на БМЗ, у размове аб праектах
"Марафону" і нарадзілася ідэя сустрэчы калектываў, якіх звязвае агульная
справа.