Стужка навiн
20
.02.26
16:11
Грамадства
Мінінфарм: у 2025 годзе выдадзена 149 кніг на беларускай мове
"Па выніках 2025 года выдавецтвамі Міністэрства інфармацыі выпушчана 149
найменняў кніг на беларускай мове, што складае палову ад усіх
выдадзеных кніг. І з кожным годам выдавецтвы імкнуцца павялічыць гэту
колькасць", - сказала Людміла Быкава.
15:50
Грамадства
Мінадукацыі: прыкладна 42 працэнты школ выкладаюць вучэбныя прадметы на беларускай мове
"На працягу некалькіх гадоў беларуская і руская мова і літаратура
вывучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў роўнай колькасці
гадзін з 2-га па 11-ы класы. Усе навучэнцы, якія заканчваюць другую
ступень сярэдняй агульнай адукацыі - базавую школу, здаюць экзамен па
беларускай мове", - адзначыла Ірына Булаўкіна.
15:48
Культура
"Шлях да неўміручасці". Выстава да юбілею Кандрата Крапівы адкрылася ў Мінску
Паводле слоў вядучага метадыста сектара арганізацыі кніжных выстаў
аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Надзеі Кірчанка, выстава
складаецца з некалькіх тэматычных раздзелаў.
15:45
Грамадства
Швед - маладым суддзям: вам даверана вяршыць правасуддзе, будзьце справядлівымі
Судзейскі корпус краіны папоўніўся надзейнымі і перспектыўнымі маладымі
кадрамі, якім кіраўніком дзяржавы і народам Беларусі даверана вяршыць
правасуддзе. Пасля ўрачыстай цырымоніі прынясення прысягі суддзямі
старшыня Вярхоўнага Суда звярнуў увагу, што суддзя - гэта вяршыня
кар'еры любога юрыста, любога прававеда, гэта вяршыня не толькі
праваахоўнай сістэмы, але ў цэлым па многіх пытаннях і дзяржаўнай улады.
15:40
Грамадства
"Роднае, мілае, самае лепшае". Удзельнікі агульнарэспубліканскай дыктоўкі ў ГрДМУ пра беларускае слова
Сёння ў ВНУ правялі тэматычную "Сваю гульню" для першакурснікаў, у якой
усе пытанні датычыліся беларускай мовы і літаратуры, нацыянальных
брэндаў. Потым яе ўдзельнікі разам з калегамі ўключыліся ў напісанне
агульнарэспубліканскай дыктоўкі.
14:57
Спорт
Беларускія канькабежцы заваявалі залатую і дзве сярэбраныя ўзнагароды на старце Кубка Садружнасці
Міжнародныя спаборніцтвы праходзяць у Маскве. На старце турніру перамогу
на дыстанцыі 5000 метраў у хлопцаў атрымаў наш Ягор Дамарацкі. На
мужчынскай 500-метроўцы беларус Ігнат Галавацюк паказаў другі рэзультат
сярод 20 удзельнікаў (35,37 сек.), вышэй аказаўся толькі Цімур Карамаў з
Татарстана (34,92).
14:40
Эканоміка
Белстат: інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень склалі 3,1 млрд бел. руб.
Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 41,9 працэнта, прыватныя - 52 працэнты, замежныя - 6,1 працэнта.
14:18
Палітыка
Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе 24 лютага ў Мінску
На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць пытанні, якія датычацца
ўдзелу краін СНД у XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы,
выканання дарожнай карты па рэалізацыі ініцыятыў, выказаных кіраўнікамі
дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета
кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета
СНД у частцы супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, падвядуць вынікі дзейнасці
органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у сферы бяспекі ў 2025 годзе.
14:12
Грамадства
У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў студзені затрачана 1,5 млрд бел. руб.
Доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб'ёме падрадных работ
па відзе дзейнасці "будаўніцтва" склала 15,4 працэнта. Больш за ўсё ў
будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці - 85,8 працэнта,
дзяржаўная склала 13,5 працэнта, замежная - 0,7 працэнта.
13:51
Грамадства
Ахова ад пажараў і стварэнне новых лясоў. Кулік аб задачах Мінлясгаса на 2026 год
Задачы на 2026 год у лясной галіны амбіцыйныя, адзначыў Аляксандр
Кулік. "У нас галіна кансерватыўная. Кожны дзень адно і тое ж: ахова
лесу, догляд лесу і стварэнне новых лясоў", - заўважыў кіраўнік галіны.
13:27
Грамадства
Беларускія кардыяхірургі выканалі немаўляці ўнікальную высокатэхналагічную аперацыю
Высокатэхналагічная аперацыя выканана нованароджанаму з масай цела 2,5
кг. Паводле слоў загадчыка аддзела дзіцячай кардыяхірургіі РНПЦ дзіцячай
хірургіі Юрыя Лінніка, аперацыя была сапраўды даволі ўнікальная.
13:25
Грамадства
Камітэт дзяржкантролю праверыць ход заключнага этапу ўніверсітэцкіх алімпіяд
Універсітэцкія алімпіяды пройдуць 21, 22 і 28 лютага ў 21 ВНУ краіны.
Пераможцы атрымаюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва
ўніверсітэты, дзе ўдзельнічалі ў алімпіядах.
12:59
Спорт
На чатырохматчавую выязную серыю адправіліся 28 хакеістаў "Дынама"
Па маршруце Мінск - Яраслаўль - Ніжні Ноўгарад - Сочы адправіліся 3
галкіперы, 8 ігракоў абароны і 17 нападаючых "Дынама". Са спіса
траўміраваных вярнуўся капітан Андрэй Стась, а Віталь Пінчук застаўся ў
сталіцы па медыцынскіх паказаннях. Форвард далучыцца да каманды ў ходзе
турнэ.
12:57
Грамадства
Сталі вядомы дэталі выхаду на волю раней памілаванага Мікалая Статкевіча
Кіраўнік дзяржавы адобрыў просьбу сваякоў асуджанага адпусціць яго пасля
хваробы. Аб гэтым прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант
паведаміла журналістам, інфармуе тэлеграм-канал "Пул Першага".
