Стужка навiн
15
.01.25
16:30
Прэзідэнт
Лазоркіна: Беларусь вітае адкрыты характар ШАС і БРІКС
Аб'ектыўны гістарычны працэс вывеў на першыя пазіцыі ШАС і БРІКС.
Важнасць гэтага адзначыла карэспандэнту БЕЛТА аналітык Беларускага
інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Вольга Лазоркіна,
каменціруючы той факт, што кіраўніком дзяржавы адобраны стратэгіі ўдзелу
Беларусі ў ШАС і БРІКС.
15:33
Эканоміка
У Беларусі доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе за 2024 год узрасла да 60 працэнтаў
У выніку доля тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных і юрыдычных асоб у
структуры сярэдняй рублёвай грашовай масы павялічылася за апошнія 12
месяцаў з 38,4 працэнта да 42,7 працэнта.
15:28
Грамадства
Сергяенка: у рабоце ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў знаходзяцца каля 20 законапраектаў
"Выбары - гэта важны і адказны этап, які вызначае будучыню любой
суверэннай дзяржавы. Прэзідэнцкія выбары фактычна завяршаюць цыкл
канстытуцыйных пераўтварэнняў, якія ў нас праходзяць у краіне па
абноўленай Канстытуцыі", - сказаў Ігар Сергяенка.
15:22
Прэзідэнт
Лукашэнка папярэдзіў людзей у пагонах: лішніх грошай не будзе
У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы крытычна выказаўся наконт планаў
па будаўніцтве некаторых аб'ектаў, якія не адносяцца да першачарговых
або найбольш запатрабаваных, у тым ліку для патрэб сілавых структур.
Напрыклад, гэта датычылася ўзвядзення пляцаў і спартпляцовак для
ваеннаслужачых.
14:54
Грамадства
ЦВК: толькі адзін бюлетэнь для галасавання можа быць выдадзены ўзамен сапсаванага
"Толькі адзін бюлетэнь для галасавання можа быць выдадзены ўзамен
сапсаванага. Таму калі па нейкай прычыне выбаршчык заблытаўся або
памылкова паставіў знак не ў тым квадраце ў бюлетэні, ён можа адзін раз
звярнуцца ва ўчастковую камісію, і яна выдасць яму адзін бюлетэнь узамен
сапсаванага", - адзначыла Алена Балдоўская.
14:54
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і БРІКС
Праекты Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і Стратэгіі дзеянняў па
рэалізацыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у рамках удзелу ў
дзейнасці БРІКС былі прадстаўлены ўрадам на разгляд кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адобрыў абодва дакументы.
14:45
Грамадства
Кухараў расказаў, як і чаму ў Мінску перагледзелі праграмы па будаўніцтве школ і дзіцячых садоў
Уладзімір Кухараў адзначыў, што ў час рэалізацыі інвестыцыйных праграм
важна забяспечыць мэтазгоднасць і эфектыўнасць прынятых рашэнняў, гэта
значыць неабходнасць будаўніцтва тых ці іншых аб'ектаў павінна быць
абгрунтавана і ўважліва падлічана.
14:40
Грамадства
Турчын: пры фарміраванні інвестпраграм павінны пераважаць прынцыпы разумнасці і мэтазгоднасці
Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай прадугледжваецца будаўніцтва
сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, вытворчых аб'ектаў. Таму,
падкрэсліў старшыня Мінскага аблвыканкама, да напаўнення праграмы
неабходна падыходзіць удумліва.
14:33
Прэзідэнт
"Не дачакаецеся". Лукашэнка адказаў нядобразычліўцам
Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў усім прысутным аб выканальніцкай
дысцыпліне і неабходнасці дасканалай прапрацоўкі ўсіх прымаемых рашэнняў
з пункту гледжання інтарэсаў краіны і эфектыўнасці для эканомікі.
14:28
Прэзідэнт
Лукашэнка: экспарт становіцца найважнейшым элементам эканомікі Беларусі
Экспарт зноў становіцца найважнейшым элементам у нашай эканоміцы.
Вырабляем шмат, палавіну спажываем, палавіну трэба прадаць", - адзначыў
Прэзідэнт.
14:24
Грамадства
Швед: частка збеглых даўно хоча вярнуцца на радзіму
Андрэй Швед падкрэсліў, што на сёння ўсе, хто мае дачыненне да
экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, ужо або асуджаны, або
з'яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў, якія будуць разгледжаны
судамі.
13:59
Прэзідэнт
Лукашэнка: трэба пражыць год і пяцігодку так, каб не было ганебна і сорамна перад будучымі пакаленнямі
"Таму трэба варушыцца. Трэба пражыць не толькі будучы год, але і
пяцігодку выцягнуць так, каб ганебна і сорамна не было перад будучымі
пакаленнямі", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.
13:16
Культура
Старшыня Беларускага саюза мастакоў: у гэтым годзе плануем правесці 180-200 праектаў
Беларускі саюз мастакоў рэалізуе праекты з Кітаем, Узбекістанам, Казахстанам і Расіяй.
13:15
Прэзідэнт
Лукашэнка аб галоўным патрабаванні да Дзяржінвестпраграмы: не траціць ні капейкі на тое, без чаго можна абысціся
"Ні адной капейкі нельга траціць на тое, без чаго мы можам абысціся.
Усякія офісы, канторы і іншае - у нас гэтага "барахла" хапае. Дзяржаўныя
яны, для МУС, дзяржслужачых - няважна для каго", - сказаў кіраўнік
дзяржавы.