Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2017, 09:51

ЗША аднаўляюць прыём бежанцаў, зрабіўшы больш строгай праверку

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб аднаўленні прыёму бежанцаў у ЗША, аднак праверка мігрантаў з некаторых краін будзе больш строгай, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як адзначаецца ва ўказе, 120-дзённая забарона на прыём бежанцаў, тэрмін якой завяршыўся 24 кастрычніка, дапамагла ўзмацніць бяспеку дзяржавы. Таксама ў адміністрацыі Дональда Трампа прыйшлі да высновы, што цяперашні парадак праверкі асоб, якія хочуць атрымаць статус бежанца ў ЗША, адпавядае ўсім неабходным нормам.

Разам з тым было прынята рашэнне аб увядзенні больш дасканалага кантролю ў адносінах да бежанцаў з 11 краін, якія ўяўляюць пагрозу для бяспекі ЗША. Аб якіх краінах ідзе размова, не ўдакладняецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі