18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў аб увядзенні 10-працэнтных пошлін на імпартуемыя з Кітая тавары на суму $200 млрд з 24 верасня, а таксама аб намеры ўвесці дадатковыя пошліны ў памеры $267 млрд, калі КНР прыме меры ў адказ. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз Белага дома, распаўсюджаны 17 верасня.
Кіраўнік Белага дома адзначыў, што на працягу некалькіх месяцаў ЗША заклікалі Кітай змяніць свае несумленныя гандлёвыя практыкі.
Як паведамлялася раней, першыя пошліны на тавары з Кітая былі ўведзены дзвюма часткамі па $34 і $16 млрд і ўступілі ў сілу 6 ліпеня і 23 жніўня адпаведна.
Улады КНР неадкладна адказвалі ўвядзеннем пошлін на амерыканскі імпарт на аналагічныя сумы. Акрамя таго, Кітай выказаў ЗША пратэст у сувязі з увядзеннем дадатковых тарыфаў і ініцыіраваў разгляд у СГА.-0-