Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Высечка ў Белавежскай пушчы нашкодзіць экасістэме рэгіёна - прадстаўнік суда ЕС

У свеце 20.02.2018 | 14:11

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Польшчы павялічыць колькасць лесанарыхтоўчых работ на тэрыторыі Белавежскай пушчы ідзе ўразрэз з нормамі Еўрапейскага саюза (ЕС), заявіў генеральны адвакат суда ЕС Іў Бот, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Іва Бота, лесанарыхтоўчыя работы прыводзяць да пагаршэння ўмоў у месцах размнажэння ахоўных відаў жывёл. Такія дзеянні ідуць уразрэз з праграмай Еўрасаюза па ахове біяразнастайнасці на тэрыторыі краін - членаў супольніцтва.

Спрэчкі вакол Белавежскай пушчы разгарэліся некалькі месяцаў таму. Згодна з планамі ўрада Польшчы, высечцы ў запаведніку падлягалі каля 1,3 млн дрэў, пашкоджаных жуком-караедам. Эколагі выступалі супраць гэтых дзеянняў і патрабавалі даць магчымасць рэліктаваму лесу самастойна справіцца з натуральнымі працэсамі абнаўлення масіву.

У лістападзе суд ЕС пастанавіў, што Польшча павінна неадкладна спыніць актыўнае лесакарыстанне ў Белавежскай пушчы, за выключэннем выпадкаў, калі гэта строга неабходна для забеспячэння грамадскай бяспекі. Калі Польшча парушыць гэту пастанову, суд абавяжа яе выплачваць Еўракамісіі па меншай меры 100 тыс. еўра ў дзень.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стадыён "Дынама" Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947-1954 гадах.