Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2017, 14:34

Вялікабрытанія пасля Brexit захавае бязвізавыя паездкі для грамадзян ЕС

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне ЕС змогуць без віз наведваць Вялікабрытанію пасля Brexit, інфармуе ТАСС са спасылкай на газету "Гардыян".

Між тым бязвіз не азначае, што грамадзяне Еўрасаюза атрымаюць аўтаматычнае права на знаходжанне ў Злучаным Каралеўстве на нявызначаны тэрмін. Калі яны захочуць працаваць у Вялікабрытаніі, то ім спатрэбіцца дазвол міграцыйных улад, а таксама давядзецца выканаць умовы новых міграцыйных абмежаванняў.

Рэферэндум па пытанні членства Вялікабрытаніі ў ЕС адбыўся 23 чэрвеня мінулага года. Перамогу на ім атрымалі прыхільнікі Brexit. Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй 29 сакавіка афіцыйна паведаміла Бруселю аб запуску двухгадовай працэдуры выхаду з супольніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі