Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 мая 2016, 12:10

У ЗША стаў вядомы першы афіцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першым афіцыйным кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША на выбарах, якія пройдуць у лістападзе 2016 года, стаў Гэры Джонсан, паведамілі амерыканскія СМІ.

Стала вядома, што на партыйным з'ездзе ён набраў больш за палавіну галасоў дэлегатаў - 55,8 працэнта. Джонсан з'яўляўся адзіным кандыдатам ад Лібертарыянскай партыі на партыйным з'ездзе. Аднак у яго было пяць сапернікаў, якія ў агульнай суме набралі менш галасоў.

Лібертарыянцы ўдзельнічаюць у прэзідэнцкай гонцы з 1972 года, але ніколі не былі сур'ёзнымі сапернікамі для дэмакратаў і рэспубліканцаў. У 1980-м за іх прадстаўніка прагаласаваў толькі 1 працэнт амерыканскіх выбаршчыкаў.

Ужо паведамлялася, што Дональд Трамп, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, набраў неабходную колькасць галасоў для вылучэння на пасаду прэзідэнта краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі