Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2018, 10:33

У Турцыі выявілі камароў - пераносчыкаў ліхаманкі Зіка

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Турцыі выявілі камароў, якія пераносяць ліхаманку Зіка. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Расспажыўнагляд.

"Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Турцыі, на прыбярэжных тэрыторыях правінцый Артвін, Рызе, Трабзон адзначана наяўнасць пераносчыкаў ліхаманкі Зіка, дзе ў кастрычніку мінулага года выяўлены чатыры чалавекі, інфіцыраваныя гэтым вірусам, пасля наведвання Кубы", - гаворыцца ў паведамленні Расспажыўнагляду.

Спецыялісты прагназуюць распаўсюджванне камароў - пераносчыкаў віруса на цэнтральныя раёны краіны і паўночнае ўзбярэжжа. Прымаюцца меры па стрымліванні іх распаўсюджвання.

Расспажыўнагляд просіць улічваць гэту сітуацыю пры планаванні сваіх паездак.

Да клінічных сімптомаў віруса Зіка, таксама вядомага як ліхаманка Зіка, адносяцца павышэнне тэмпературы цела, сып, боль у суставах, кан'юктывіт. Найбольш небяспечны вірус для цяжарных жанчын, бо ён можа выклікаць розныя адхіленні ў развіцці плода. Самым цяжкім з іх лічыцца мікрацэфалія - значнае змяншэнне памеру чэрапа, якое можа суправаджацца разумовай адсталасцю, а таксама адхіленнямі ў рабоце слыхавых і зрокавых органаў. Вірус Зіка пераносяць камары роду Aedes, ён таксама можа перадавацца палавым шляхам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі