18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Серыя ўзрываў здарылася сёння ў порце калумбійскага горада Картахена. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, ахвярамі здарэння сталі як мінімум 6 чалавек, 20 лічацца пацярпелымі.
Паводле слоў прадстаўніка мясцовай пажарнай службы, "прагрымела тры ўзрывы, два з іх адбыліся на адным і тым жа месцы". Устаноўлена, што два ўзрывы прагрымелі на тэрыторыі амерыканскага суднабудаўнічага завода Astivik, трэці - на тэрыторыі калумбійскай суднабудаўнічай карпарацыі Cotecmar.
Пасля ўзрываў пачаўся пажар, які быў у хуткім часе патушаны.
Прычыны ўзрываў устанаўліваюцца. Паліцыя праводзіць расследаванне.-0-