9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім горадзе Гале каля будынка сінагогі адбылася стральба, як мінімум два чалавекі загінулі, паведамляе газета Bild.
Паводле даных паліцыі, чалавек, які адкрыў стральбу, уцёк з месца здарэння. Вядома, што злачынец узброены. Мясцовым жыхарам рэкамендавана ў бліжэйшы час заставацца ў сваіх дамах.
У праваахоўных органах таксама паведамілі, што сёння на яўрэйскіх могілках у Гале была ўзарвана ручная граната. Ці звязаны інцыдэнты, пакуль не паведамляецца.-0-