Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 верасня 2017, 09:42

У Лос-Анджэлесе ўведзены рэжым надзвычайнага становішча з-за лясных пажараў

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Каліфорніі (ЗША) увялі надзвычайнае становішча ў акрузе Лос-Анджэлес з-за прыродных пажараў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Агульная плошча лясных пажараў на поўнач ад Лос-Анджэлеса складае каля 3,5 тыс. га. Ужо эвакуіраваны жыхары 700 дамоў.

Агонь прывёў да закрыцця некаторых аўтамагістралей і мясцовых дарог. Паведамляецца аб магчымасці далейшага распаўсюджвання пажараў у сувязі з умовамі надвор'я.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі