Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2017, 16:20

У Казахстане пры сходзе лавіны загінулі сем ваеннаслужачых

17 лютага, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Сем ваеннаслужачых загінулі пад лавінай у Жамбылскай вобласці Казахстана. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта па надзвычайных сітуацыях МУС Казахстана Руслан Іманкулаў.

"Мы не можам сказаць, колькі там было дакладна ваеннаслужачых, гэта павінны паведаміць у Міністэрстве абароны. Але, паводле нашых даных, больш за 20 чалавек. На гэты момант выратаваны дзесяць чалавек, знойдзены сем загінулых", - сказаў Руслан Іманкулаў.

Сход снежнай лавіны адбыўся ў час планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы ваеннаслужачых, паведамілі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі