Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 жніўня 2017, 09:00

У Іспаніі адбыўся другі за суткі тэракт

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іспанскім Камбрыльсе адбыўся тэракт. Гэта другі ў Іспаніі тэракт за суткі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле паведамлення паліцыі, у ноч на 18 жніўня ў іспанскім горадзе Камбрыльс пры другім тэракце ліквідаваны асобы, якія мелі дачыненне да ўчынення тэракта ў Барселоне. Пазней у бальніцы памёр яшчэ адзін тэрарыст.

Як паведамлялася, вечарам 17 жніўня ў Барселоне адбыўся тэракт, вадзіцель фургона ўехаў у натоўп прахожых. Загінулі 13 чалавек, больш за 100 пацярпелі. У ліку параненых грамадзяне 18 краін. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

Пазней тэрарысты паспрабавалі паўтарыць аналагічны тэракт у Камбрыльсе, дзе ўехалі на аўтамабілі ў натоўп. Пацярпелі шасцёра, двое з іх у цяжкім стане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі