Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 жніўня 2017, 16:31

У індыйскім Мумбаі пры абрушэнні будынка загінулі 16 чалавек

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяціпавярховы будынак абрушыўся сёння ў горадзе Мумбаі на захадзе Індыі. Як інфармуе ТАСС са спасылкай на паліцыю, ахвярамі трагедыі сталі 16 чалавек, 28 жыхароў пацярпелі, больш за 30 могуць знаходзіцца пад заваламі.

Паводле даных праваахоўнікаў, дом абрушыўся раніцай. Гэта магло здарыцца з-за рамонтных работ, якія праводзіліся ў будынку без высялення жыльцоў, а таксама з-за моцных ліўняў, што ідуць у штаце Махараштра апошнія тры дні.

Цяпер вядуцца экстранныя работы па разборы завалаў з прыцягненнем 10 пажарных разлікаў і супрацоўнікаў нацыянальных сіл рэагавання на стыхійныя бедствы. Узбуджана крымінальная справа, пачалося расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі