9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку сыходу апоўзняў у індыйскім штаце Керала загінулі больш за 20 чалавек. Як паведамляюць інфармагенцтвы, яшчэ каля 10 лічацца прапаўшымі без вестак.
Паведамляецца, што сярод загінулых - жыхары акруг Ідукі, Ваянад, Кожыкадэ і Малапурам.
Пычынай здарэння сталі моцныя ліўні, ад якіх цяпер церпіць штат Керала. З-за неспрыяльных умоў надвор'я аэрапорт у горадзе Кочын не прымае самалёты.
Паводле прагнозаў метэаролагаў, у бліжэйшыя дні дажджы ў гэтым рэгіёне Індыі прадоўжацца. Цяпер ўжо ўзровень вады ў вадасховішчы Ідукі павысіўся да небяспечнай адзнакі, асобныя раёны штата затоплены. Ажыццяўляецца эвакуацыя мясцовых жыхароў.-0-