Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 верасня 2017, 09:17

У Філадэльфіі жанчына на аўтамабілі ўехала ў натоўп, пацярпелі 8 чалавек

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жанчына ўехала на аўтамабілі ў натоўп на вулічнай вечарынцы ў Філадэльфіі ў ЗША, у выніку чаго 8 чалавек пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцы, іх траўмы не ўяўляюць пагрозы для жыцця.

Жанчыне прад'яўлены абвінавачанні ў кіраванні ў нецвярозым стане. Яна паведаміла паліцыі, што на яе аўтамабілі не спрацавалі тармазы.

Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі