Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2016, 11:10

У Ерэване адбылося сутыкненне паміж маніфестантамі і супрацоўнікамі паліцыі

21 ліпеня, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. У Ерэване па вуліцы Харэнацы адбылося сутыкненне паміж прысутнымі маніфестантамі і супрацоўнікамі паліцыі. Маніфестанты кідалі ў бок паліцэйскіх камяні і розныя прадметы. Намеснік начальніка паліцыі Арменіі Самвел Аванісян паведаміў, што сярод паліцэйскіх ёсць пацярпелыя.

Раней прадстаўнік паліцыі заклікаў маніфестантаў да цярпімасці. У ходзе перагавораў паміж паліцэйскімі і маніфестантамі некаторыя ўдзельнікі акцыі спрабавалі прабіць паліцэйскі кардон, пасля чаго пачалося сутыкненне. Асноўная праблема ўзнікла ў сувязі з пытаннем аб перадачы ежы асобам, якія знаходзяцца на тэрыторыі палка ППС.

Раніцай 21 ліпеня праваахоўныя органы пачалі вызваляць вуліцу. Было аб'яўлена, што пікетчыкі перашкаджаюць жыхарам навакольных дамоў і парушаюць грамадскі парадак, аднак прысутныя не выканалі распараджэнне праваахоўнікаў. Былі затрыманы некалькі дзясяткаў чалавек.

У выніку сутыкненняў з паліцыяй на вуліцы Харэнацы з 21.00 да 02.30 па мясцовым часе ў лячэбныя ўстановы Ерэвана звярнуўся 51 чалавек, сярод іх 28 паліцэйскіх.

Раніцай 17 ліпеня група ўзброеных асоб узяла ў заложнікі абмежаваную колькасць супрацоўнікаў паліцыі. У ходзе выканання сваіх службовых абавязкаў 17 ліпеня загінуў намеснік камандзіра палка патрульна-паставой службы ўпраўлення па горадзе Ерэване паліцыі Арменіі, палкоўнік паліцыі Артур Ванаян, паранены палкоўнік Арам Аванісян, падпалкоўнік Грач Хастэгян, яфрэйтар Гагік Мкртчан. Перагаворы паміж паліцыяй Арменіі і ўзброенай групай працягваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі